Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч
З Вікіпедыя.
Мсціслаў Леапольдавіч РАСТРАПОВІЧ (1927, Баку—27 красавіка 2007, Масква), рускі савецкі музыкант. З сям'і музыкантаў.
У 1970-я гады трапіў у палітычную няласку. Быў вымушаны пакінуць СССР разам з жонкай, опернай спявачкай Галінай Вішнеўскай, і дзвюма дочкамі. Пазней сужэнцы былі пазбаўлены савецкага грамадзянства «за сістэматычныя ўчынкі, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы» (1978). Рэабілітаваны ўказам Міхаіла Гарбачова (1990).
У 1989 выконваў творы Баха на руінах раскіданай Берлінскай сцяны. У 1991 удзельнічаў у масавых выступленнях супраць ГКЧП.