Леанард Бернштэйн
З Вікіпедыя.
БЕРНШТЭЙН ЛЕАНАРД (1918-1990), амерыканскі кампазітар, піяніст і дырыжор. Ён быў першым дырыжорам з ЗША, што атрымаў міжнародную славутасць і прызнанне за дырыжорства ў Нью-Йоркскай філармоніі, асабліва за Канцэрты для Юнага Слухача і выкананне сваіх кампазіцый "Гісторыя з Захада" ("West Side Story"), "Сумленны" ("Candide") і "У горадзе" ("On The Town").
Змест |
[правіць] Жыццяпіс
[правіць] Дзяцінства
Леанард нарадзіўся у 1918 годзе, у горадзе Лорэнс, Масачусетс, ЗША, у сям'і яўрэяў з Роўна (Украіна). Ягоная бабуля жадала, каб дзіцёнка назвалі Луісам (што напачатку і зрабілі), аднак імя Леанард бацькам падабалася болей, і таму ў 16 гадоў Луіс Бернштэйн афіцыйна змяніў сваё імя. Бацька Леанарда, Сэм Бернштэйн, быў бізнесоўцам, і таму не падтрымліваў сынава захапленне музыкай. Насуперак свайму гледзішчу, менавіта ён упершыню пайшоў з сынам на фартэпіянны канцэрт, пасля якога Леанард сур'ёзна зацікавіўся музыкай. Навукай малады Леанард займаўся ў Лацінскай Школе Гарысана ў Бостане. Калі бацька даведаўся пра заняткі сына, ён перастаў даваць яму грошы, і таму Леанард вымушына быў зарабляць, навучаючы музыцы маладзейшых за яго студэнтаў, і, ў той жа час, навучацца самому.
[правіць] Навука
Пасля заканчэння Бостанскай Лацінскай Школы (1935), Леанард пайшоў у Гарвадскі Універсітэт, дзе ягоным настаўнікам быў Уолтар Пістан. Пасля Гарвардскага Універсітэта, Бернштэйн навучаўся ў Музычным Інстытуце Кёрціса, Філадэльфія і зрабіўся адзіным студэнтам, што атрымаў аднаку "А" за дырыжорства ад Фрыца Райнара. У Кёрцісе, Леанард таксама хадзіў на фартэпіянныя заняткі ў Ізабэлы Венгеравай і Генрыха Гебхарда.
[правіць] Сям'я
У Нью-Йорку, куды Леанард пераехаў пасля Кёрціса, у яго было неразборлівае сэксуальнае жыццё, пераважна з маладымі мужчынамі, як потым зазначыў ягоны біёграф Бартан. Аднак яго сасваталі да Феліцыі Мантылігр, з якой ён у 1951 годзе ажаніўся. Жаніцца Леанарду параіў Дзімітры Мітрапалас, каб скончыліся бясконцыя чуткі і спрэчкі аб ягонах арыентацыі і сэксуальным жыцці.
У Феліцыі і Леанарда нарадзілася тры дзіцяці, Ямі, Аляксандр і Ніна. Аднак, тым часам, узмацняўся рух за прызнанне гамасэксуалістаў, і таму нечакана Леанард кінуў жонку, і сышоў да сябра Тома Кофрана. Праз некаторы час ён даведаўся, што Феліцыя хворая на рак лёгкіх. Тады ён вярнуўся да жонкі, якую даглядаў да яе смерці. Пасля таго, як Феліцыя памерла, Леанард, па ўспамінах Аляксандра, часта папракаў і вінаваціў сябе ў тым, што кінуў яе, як быццам тое зрабілася прычынай яе хваробы. Смерць жонкі адбілася на ягоным дырыжорстве, што зрабілася больш нервовым. Але, некаторыя бачылі ў гэтым толькі сталасць Леанарда, што с цягам часу выпрацаваў свой непаўторны стыль.
[правіць] Музычная кар'ера
Леанард быў прызнаным майстрам у музыцы, кампазітарам, піяністам, дырыжорам, настаўнікам. Ён быў вядомы сваімі выступамі з лепшымі аркестрамі ў свеце. За жыццё, Леанард напісаў тры сімфоніі, дзве оперы, пяць мюзіклаў і яшчэ шмат іншых кампазіцый.
Упершыню Леанард узышоў за дырыжорскі пульт 13 лістапада 1943 года ў Нью-Йоркскай Філармоніі, дзе ён быў асіставаў Бруна Уолтэра, як той захварэў. Канцэрт быў вельмі паспяховым і Леанард зрабіўся вядомым па ўсёй краіне, бо канцэрт трансляваўся па радыё. Сола на віяланчэлі ў той дзень гуляў Джозаф Шустар, аркестр выконваў "Дон Кіхота" Рычарда Штраўса. Леанард дагэтуль ніколі не гуляў Дон Кіхота. Пасля Другой Сусветнай Вайны хутка пачала расці вядомасць Бернштэйна па ўсім свеце. У 1949 годзе ён кіраваў прэм'ернай гульнёй "Turangalîla-Symphonie" Аліваяра Мес'ена. Леанард узняўся на пасаду музычнага дырэктара ў Нью-Йоркскай Філармоніі ў 1958 годзеі знаходзіўся на ёй да 1969 года. Ён зрабіўся вельмі вядомым чалавекам у ЗША пасля як ён прадырыжаваў 53 Канцэрты для Юнага Слухача, што паказвалі па тэлевізары ў праграме Амнібус на канале CBS. Знакамітасць прыйшла да яго, дзякуйчы ягонаму майстэрству і той гадавальнай рабоце, што неслі гэтыя канцэрты да дзяцей. Некаторыя з Канцэртаў для Юнага Слухача былі выдадзеныя на плытках, за іншыя ён атрымаў некалькі прэмій Грэмі. Канцэрты для Юнага Слухача зрабіліся самай доўгай серыяй тэлевізійных праграм, прысвечаных класічнай музыцы, яны доўжыліся з 1958 да 1972 гадоў. Праз трыццаць гадоў, 25 Канцэртаў для Юнага Слухача былі перададзены па канале "Трыа", а затым выадзены на DVD.
У 1947 годзе Леанард упершыню дырыжаваў у Тэль-Авіве, так пачалася ягоная шматгадовая сувязь з Ізраілем. У 1957 ён прадырыжаваў канцэрт на адкрыцці залі Mann Auditorium, што ў Тэль-Авіве, там пазней ён не раз яшчэ выступаў. У 1967 годзе Бернштэйн згуляў канцэрт у падтрымку аб'яднання Іерусаліма.
У 1966 годзе ён дэбютаваў з "Фальстафам" Вердзі ў Венскай Оперы. У 1970 годзе ён там жа згуляў "Філэліа" Бетховена. У 1986 годзе Леанард дырыжаваў там сваё ўласнае "Ціхае Месца" ("A Quiet Place"). Апошні раз ён з'явіўся на сцэне Оперы нечакана ў 1989 годзе: пасля "Хаваншчыны" М. Мусаргскага ён узышоў на сцэну і перад узнялайся, апладысментавальнай аўдыторыяй падзякаваў дырыжору Клаўдыа Абада за цудоўны канцэрт.
З 1970 году Бернштэйн дырыжаваў Венскі Філарманічны Аркестр, з якім ён згуляў шмат кампазіцый, што раней гуляў у Нью-Йоркскай Філармоніі, між іх сімфоніі Бетховена, Маглера, Брамса і Шумана. У 1980-ых гадах ён кіраваў на канале PBS праграмай пра Бетховена, у гэтых праграмах ён, разам з Венскім Філарманічным Аркестрам згуляў усе дзевяць сімфоній Бетховена, некаторыя ягоныя авертуры і Missa Solemnis.
У Раство, 25 снежня 1989 году, Леанард Бернштэйн прадырыжаваў Сімфонію No. 9 Бетховена ў Канцэртнай Залі Усходняга Берліна, у гонар падзення Берлінскай Сцяны. Канцэрт трансляваўся болей чым у 20 краінах, глядзелі яго больш за 100 мільёнаў чалавек. У сваёй прамове, падчас цытавання "Оды да Радасці" Фрыдрыха Шыллера, замест слова Радасць ён мовіў Воля. "Я ўпэўнены, Бетховен блаславіў бы нас", зазначыў Леанард.
Бернштэйна высока цанілі музыкі, асабліва члены Венскага Філарманічнага Аркестра і Ізраільскага Філарманічнага Аркестра, з якімі ён даволі часта працаваў. Асабліва адзначаюцца ягоныя выкананні Густава Маглера, Арана Копланда, Іагана Брамса, Дзмітрыя Шастаковіча, Геогрія Гершвіна (за выкананне "Блакітнае Рапсодыі" ["Rhapsody in Blue"] і "Амерыканца ў Парыжы" ["An American in Paris"]), і, безумоўна, выкананні сваіх кампазіцый.
Леанард Бернштэйн памёр праз некалькі дзён ад таго, як ён спыніў дырыжаваць. Апошні раз ён выступаў у Тангвудзе разам з Бостанскім Сімфанічным Аркестрам, гуляючы "Інтэрлюдыю Чатырох Мораў"("Four Sea Interlude") Брытана і Сёмую Сімфонію Бетховена. Шмат гадоў Леанард, заўзяты курэц, пакутаваў ад эмфізэмы, а падчас выканання Сёмай Сімфоніі ён з цяжкасцю пераадолеў кашаль, які ледзь не змарнаваў канцэрт. Калі жалобная працэсія ішла па Манхэтэне, будаўнікі і іншыя людзі па баках вуліцы знялі шляпы і голасна мовілі "Дапабачэння, Лені". Бернштэйн пахаваны на могілках Грын-Вуд, Бруклін, Нью-Йорк.