Ксенафонт Антонавіч Гаворскі
З Вікіпедыя.
Ксенафонт Антонавіч ГАВОРСКІ (1821 — 17 (29) чэрвеня 1871), беларускі гісторык, археолаг, выдавец.
Паходзіў з сям’і ўніяцкага святара. Пасля заканчэння ў 1845 годзе Пецярбургскай духоўнай акадэміі працаваў у Полацкай духоўнай семінарыі. У 1857–1858 — рэдактар неафіцыйнай часткі "Витебских губернских ведомостей". З 1862 у Кіеве, у 1864 па просьбе генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва пераехаў у Вільню. У грамадскай і навуковай дзейнасці стаяў на рэакцыйных пазіцыях, усхваляў палітыку царызму ў Паўночна-Заходнім краі. Быў рэдактарам часопісу "Вестник Западной России", у якім асуджаў паўстанне 1863—1864 гадоў. Адзін з пачынальнікаў заходнерусізму. Праводзіў раскопкі курганаў каля Полацку, упершыню ахарактарызаваў іхную структуру, вызначыў час іх узнікнення. Даследаваў гісторыю праваслаўных храмаў.