See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Кафедральны сабор св. Вігілія, Трэнта — Вікіпедыя

Кафедральны сабор св. Вігілія, Трэнта

З Вікіпедыя.

Кафедральны сабор Трэнта
Кафедральны сабор Трэнта

Кафедральны сабор св. Вігілія (Сattedrale di San Vigilio) – галоўны касцёл горада Трэнта, на поўначы Італіі.

Змешчаны на Кафедральнай плошчы (Piazza del Duomo), збудаванай у гонар святога заступніка Трэнта — св. Вігілія, на месцы яго магілы, дзе некалі быў паганскі храм.

Пачаткова сабор меў выгляд рымскай базілікі памерамі 14х45 метраў, збудаванай у антычным стылі, з апсідай, звернутай на ўсход.

Біскуп Ульрых II (Uldarico II) (1022-1055), вырашыў зрабіць рэканструкцыю гэтай старой рымскай базілікі. Пры ім будынак быў значна пашыраны, у ім з’явіліся тры нефы, апсіды якіх былі пабудаваны на падмурку рымскай пабудовы. На ўзроўні старой базілікі былі змешчаны магілы значных жыхароў горада.

Альтэман (Altemanno) (1124-1149), зрабіў рэканструкцыю магіл (у такім выглядзе яны знаходзяцца і сёння), дадаў да касцёла новыя памяшканні і разам са справай Ульрыха ІІ, выдалялі элементы класічнай забудовы. Біскуп Федэріко Ванга (Federico Vanga) (1207-1218) вырашыў рэканструяваць гэтую базіліку, пачынаючы з фундаменту, і дзеля гэтага запрасіў лепшых майстроў сваёй справы, на чале з Адамо д’Ароньё (Adamo d’Arogno). Рэканструкцыя пачалася ў 1212 г. але пасля смерці Федэрыка Вангі ў Святой зямлі, рэканструкцыя апынулася ў крызісе. Рэканструкцыя касцёла вялася на ўласныя сродкі і ахвяраванні грамадзян горада. У 1236 г. памёр Адамо д’Ароньё і яго справу працягнуў сын – Энріка ді Фоно д’Ароньё (Enrico di Fono d’Arogno), але будаўніцтва значна запаволілася з-за недахопу сродкаў. Напрыканцы ХIII ст., з’явілася вялікая ружа, які жыхары назвалі "кола фартуны" (ruota della fortuna). З 1305 па 1307 гг. Эджыліё ды Кампіёнэ (Egilio da Campione) кіраваў усімі працамі, і дабудаваў паўднёвую частку касцёла і ніжэйшую частку калакольні. З 1321 года, сын Эджыліё, Баніна да Кампіёнэ (Bonino da Campione), скончыў усі разоны і дадаў да касцёла элементы готыкі.

У 1628 г., пад кіраўніцтвам Джузепе Альберці (Giuseppe Alberti), была даданая капліца Распяцця на Крыжы, збудаваная ў стылі барока. Касцёл святога Віджылія з’яўляецца выдатным помнікам мураванага дойлідства. У гэтым касцёле змешаныя чатыры стылі: антычным, рэнесанс, готыка і барока. Пасля правядзення археалагічных раскопак, падмурак касцёла быў пераўтвораны ў музей (Museo Diocesano Tridentino), у якім праводзіцца выстава рэшткаў старой рымскай базілікі (Basilica paleocristiana) і могілкаў значных жыхароў горада.

[правіць] Спасылкі

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -