Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі
З Вікіпедыя.
КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ (КПРФ) (рус. Коммунистическая партия Российской Федерации), палітычная партыя Расіі, якая знаходзіцца ў апазіцыі да дзеючай улады. Адна з буйнейшых партый у краіне.
КПРФ утворана на II надзвычайным з'ездзе камуністаў Расіі (13-14 лютага 1993 г.) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 як аб'яднанне чальцоў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з'яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».
Рэзультат партыі на выбарах у Дзяржаўную Думу:
- 1993 год: 10,7 %;
- 1995 год: 34,9 %;
- 1999 год: 24,29%;
- 2003 год: 12,8 %.
На ўсіх прэзідэнтскіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.
У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, рэзультат КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестану і Цюменскай вобласці.
Лідэр партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.