Зямная кара
З Вікіпедыя.
Зямная кара, верхняя цвёрдая каменная абалонка Зямлі.
Адрозніваюць мацерыковую і акіянічную кару. Зямная кара падраздзяляецца таксама на ўстойлівыя (платформы) і рухомыя (геасінкліналі) ўчасткі.[1]
Абмежавана зверху атмасферай і гідрасферай, знізу – мантыяй Зямлі. Яе магутнасць на раўнінах 35–40 км, у гарах 70–80 км, пад акіянам – 5–15 км.
Зямная кара ўтворана галоўным чынам магматычнымі горнымі пародамі. Маюцца таксама асадкавыя і метамарфічныя горная пароды. Складаецца са слоя асадкавых парод, гранітнага і базальтавага; гранітны слой маецца толькі ў межах мацерыкоў.
- ↑ Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X С.103.