See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Еўрапейскае радыё для Беларусі — Вікіпедыя

Еўрапейскае радыё для Беларусі

З Вікіпедыя.

Еўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі — незалежная міжнародная радыёстанцыя, створаная ў 2005 годзе. Праграмы транслююцца ў FM-дыяпазоне для Брэсцкай вобласці на хвалях польскага «Радыё для Цябе» (103,4 FM) з 5.00 да 6.40 і на хвалях украінскага радыё «Мелодыя» для Пінску з 13.00 да 14.00 і з 19.00 да 20.00, а таксама па спадарожніку HOTBIRD 6, 13° East, частата 11013 МГц (11013МГц/H/27500) і SIRIUS 2, 5° East, частата 12265MHz (12265МHz/H/27500) і праз Інтэрнет. Апроч таго, праграму «Акно ў Еўропу» можна пачуць на сярэдніх хвалях у эфіры радыёстанцыі «Балтыйскія хвалі» — частата 612 КГц.

Мэта радыёстанцыі — забяспечыць беларускіх слухачоў якаснай, праўдзівай, актуальнай інфармацыяй пра падзеі ў Беларусі і ў свеце, а таксама даць доступ да найбольш цікавых здабыткаў сусветнай і беларускай культуры. Эфір радыё рыхтуюць беларускія журналісты ў Варшаве, Мінску і па ўсёй Беларусі.

Радыёстанцыя працуе ў забаўляльна-інфармацыйным фармаце для аудыторыі старэйшай за 18 гадоў.

У межах праекта, падтрыманага Еўрапейскай Камісіяй, на радыё выходзіць «Акно ў Еўропу». Штодзённая 2-гадзінная праграма змяшчае агляд навін і забаўляльныя праграмы, пры гэтым дзве трэці праграмы — музычныя навінкі і хіты з Беларусі і Еўропы, а адна трэць — апошнія навіны з Беларусі, Еўрапейскага Саюза і суседніх з Беларуссю краін.

[правіць] У Сеціве


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -