Другі Усебеларускі кангрэс
З Вікіпедыя.
Другі Усебеларускі кангрэс адбыўся 27 чэрвеня 1944 ў Менску.
Кангрэс быў скліканы па прапанове прзідэнта БЦР Р. Астроўскага з дазволу в.а. генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга.
Прысутнічала 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя раёны Беларусі і беларускія згуртаванні за мяжой. Са справаздачамі і рэфератамі на кангрэсе выступілі Р. Астроўскі, Жарскі, М. Шкялёнак, А. Калубовіч. Рэзалюцыя кангрэсу мела антырасійскую і антыбальшавіцкую скіраванасць. Апелюючы да пастановы Рады БНР, якая была выражана 25 сакавіка 1918 Трэцяй Устаноўчай граматай, кангрэс адмаўляў БССР як форму беларускай дзяржаўнасці, абвяшчаў БЦР адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу.
У сувязі з набліжэннем савецкіх войск кангрэс праходзіў у спешцы. Яго значэнне было важным у асноўным толькі для БЦР.
Гл. таксама: Першы Усебеларускі кангрэс