Горацкі раён
З Вікіпедыя.
Горацкі раён
Горацкі раён |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: - |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
Выява:- | ||
сталіца: | г. Горкі | |
плошча: | 1284 км² | |
насельніцтва: | 51,5 тыс. 2007 | |
шчыльнасць насельніцтва: | - жых./км² | |
часавы пояс: | EEST+2EEDT | |
гімн: | - | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | - | |
карта | ||
Выява:- |
Горацкі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Створаны 17 ліпеня 1924.
Размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобл. На поўначы мяжуе з Дубровенскім і Аршанскім раёнамі Віцебскай вобл., на захадзе – Шклоўскім, поўдні – Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, усходзе – Красненскім і Манастыршчынскім раёнамі Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі.
Колькасць насельніцтва: 77,1 тыс. (1969), 52,6 тыс. (2004), 51,5 тыс. чалавек (2007).
У межах раёна размешчаны г. Горкі, 11 сельсаветаў і 172 сельскія населеныя пункты.
На тэрыторыі раёна дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і педагагічная вучэльня, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных установаў, 25 клубаў, 27 бібліятэкаў, 6 бальніцаў, 21 фельдшарска-акушэрскі пункт.
Прамысловасць раёна прэзентаваная вытворцамі прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба. Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Орша-Крычаў, аўтадарогі з Горак у Оршу, Магілёў, Мсціслаў.
Помнікі архітэктуры: захавалася частка касцёла пачатку 19 ст. і сядзібы кан. 19 ст. ў вёсцы Расна. Мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна.
На тэрыторыі раёна рэкі: Проня (з прытокамі Парасіца, Быстрая, Вярбоўка, Галыша), Бася (з прытокамі Поўна і Галубіна), Рамяствянка, Лебедзеўка, Дняпрэц, Мярэя.
Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.