Горад Цхінвал
З Вікіпедыя.
Цхінвал (Цхінвалі) (асец. Цхинвал; груз. ცხინვალი) - сталіца Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Першае згадванне пра Цхінвал у летапісу адбылося ў 1380 годзе. З 1922 года - у складзе Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласці Грузінскай ССР, ў 1936-1954 меў назву Сталініры (у гонар І.В. Сталіна).
У червені-верасні 1990 года ў Цхінвале Саветам народных дэпутатаў ПААВ у адказ на рашэнне аб прызнанні незаконнымі ўсях юрыдычных актаў, прынятых пасля 1921 года (а Паўднёвая Асеція ўвайшла ў склад Грузіі ў 1922 годзе) прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце і аб стварэнні Паўднёва-Асецінскай ССР.
У ноч з 5 на 6 студзеня 1991 года Грузія ўвяла ў горад часці паліцыі і нацыянальнай гвардыі. У горадзе былі сфарміраваны атрады самааховы, якія выцеснілі грузін з горада. Пачаліся абстрэлы горада з артылерыі і спробы зноў захапіць яго штурмам.
1 лютага 1991 года грузінскія ўлады адключылі электраэнергію, у выніку чаго загінулі дзесяткі жыхароў горада, асаблівы састарэлыя ў дамах састарэлых і немаўляты ў раддамах. Са студзеня па ліпень 1992 года Грузія вяла інтэнсіўныя артэлерыйскія абстрэлы Цхінвала, што пацягнула за сабою смерць соцен мірных жыхароў.
Насельніцтва каля 30 тысяч чалавек, у асноўным асеціны. У горадзе захаваліся грузінскія помнікі дойлідства — Каўтская царква св. Георгія (VIII—IX стст.), цэрквы Вазнясення Багародзіцы, Квірацхавельская, Згудэрская царква св. Георгія. У Цхінвале знаходзіцца рэзідэнцыя епархіі Нікозі і Цхінвалі Грузінскай праваслаўнай царквы.
Посля 14 жніўня 1992 года ў рэгіён былі ўведзены міратворчыя сілы.