Горад Верхаянск
З Вікіпедыя.
|
ВЕРХАЯНСК (руск.: Верхоянск) — горад (з 1817) ў Расіі, у складзе Верхаянскага улуса Якуціі. Насельніцтва 1434 чал. (2002). Заснаваны ў 1638 годзе.
Размешчаны на правым беразе ракі Яна, у 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра ўлуса Батагая.
Верхаянск — адно з самых халодных месцаў на Зямлі, самы халодны горад у свеце. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпература −67,8 °C. Нараўне з сялом Аймякон Верхаянск называюць Полюсам холаду паўночнага паўшар'я.
Асноўная галіна — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, конегадоўля, аленегадоўля), а таксама пушная здабыча. Гаспадарчы цэнтр лесапрамысловага пункта. Рачная прыстань.