Горад Барнаул
З Вікіпедыя.
БАРНАУЛ (руск.: Барнаул) — горад (з 1771) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алтайскага края. Насельніцтва 649,6 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1730-х гадах.
Буйны прамысловы, культурны і адукацыйны цэнтр Сібіры: 9 дзяржаўных ВНУ, 5 тэатраў, музеі, помнікі архітэктуры XVIII—XX стагоддзяў.
Горад размешчаны ў лесастэпавай зоне Заходне-Сібірскай раўніны, на паўночным усходзе Прыобскага плато, у верхняй плыні Обі на яе левым беразе, у месцы ўпадзення ракі Барнаулки у Об. Адлегласць да Масквы — 3419 км. Бліжэйшы буйны горад — Навасібірск (193 км).
У Барнауле пражывае больш 100 нацыянальнасцяў, аднак горад з'яўляецца монанацыянальным, бо 89,4 % насельніцтва складаюць рускія. Наступныя па колькасці нацыянальнасці — немцы (4,8 %), украінцы (2,9 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,3 %); усё астатнія — 2,2 %.