See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Віцебскі трамвай — Вікіпедыя

Віцебскі трамвай

З Вікіпедыя.

Віцебскі трамвай

4 лютага 1896 у Віцебску быў заключаны дагавор паміж Віцебскай гарадской eправай і французскім грамадзянінам Фернанам Гільёнам аб пабудове ў горадзе электрычнай чыгункі — трамвая. Дагавор прадугледжваў перадачу канцэсіі на будаўніцтва і эксплуатацыю трамвая ў Віцебску Гільёну на тэрмін 40 гадоў. Гільён абавязаўся на ўласны кошт і рызыку пабудаваць электрычную чыгунку разам з усім належным да яе і рухомым саставам, у т.л. электрастанцыю магутнасцю 425 кВт.

Электрастанцыя ўведзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1897, на ёй энергія выраблялася трубчатымі паравымі катламі сістэмы «Бобкокс і Вілкокс», паліва да катлоў – нафта і дровы. Тры паравых машыны «Кампаўнд» (у два цыліндры кожная) перадавалі энергію тром дынама-машынам пастаяннага току сістэмы «Шукерт» напружаннем 500–600 вольт. Электрастанцыя, апроч сілкавання трамвая, асвятляла губернатарскі палац, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, суд, гасцініцу, лазарэт і тэатр. Пасля рэвалюцыі, у пач. 1920-х у ганаровыя машыністы віцебскай трамвайнай электрастанцыі быў залічаны У. І. Ленін. Электрастанцыя працавала да запуску Беларускай ДРЭС – першай электрастанцыі, пабудаванай паводле плану ГОЭЛРО, т.б. да 1931 – года утварэння Беларускай энергасістэмы.

У маі 1898 віцебскі трамвай быў уведзены ў эксплуатацыю – на год раней, чым у Маскве і на 9 год раней, чым у Санкт-Пецербургу. Адлегласць паміж рэйкамі тыпу «Фенікс» складала 3,3 футы. Рэйкі злучаліся металічнымі папярочынамі, замацаванымі нітамі, і клаліся на друз і пясок без шпалаў. Зварот току ажыццяўляўся праз рэйкі, для гэтага яны злучаліся меднымі стрыжнямі. Апроч таго, была зробленая адмысловая каналізацыя зваротнага току, якая складалася з старых рэек, пакладзеных на некаторай глыбіні пад брукам, што стварала ўмовы для адводу зваротнага току ад перакрыжавання двух ліній на Саборнай плошчы да адмоўнага полюсу электрычных генератараў. Тралейны дрот сячэннем 84 мм быў падвешаны на ізалятарах праз кожныя 16 сажэняў. Уся лінія падзялялася на ўчасткі па 230 сажэняў. Кожны ўчастак сілкаваўся ад электрастанцыі асобна. Віцебскі трамвай дваў сваім акцыянерам па 20 тыс. франкаў прыбытку штогод.

Увага! Змест наступнага артыкулу патрабуе ўдакладнення арфаграфіі.
Дапамажыце Вікіпедыі, выправіўшы памылкі ў гэтым артыкуле.
На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -