Віцебская дыяцэзія
З Вікіпедыя.
Віцебская дыяцэзія | |
---|---|
Дэканатаў | 9 |
Парафій | 86 |
Святы апякун | Язафат Кунцэвіч |
Ардынарый | Уладзіслаў Блін |
Дапаможны біскуп | няма |
Ві́цебская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (епархія) ў Беларусі. Створана загадам Яна Паўла II па просьбе кардынала Казіміра Свёнтка 13 кастрычніка 1999 году. Першым біскупам прызначаны Уладзіслаў Блін. Віцебская дыяцэзія супадае па межах з Віцебскаю вобласцю. Да ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію. Віцебская дыяцэзія аб'ядноўвае Аршанскі, Браслаўскі, Віцебскі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі і Пастаўскі дэканаты.