See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вілейска-Мінская водная сістэма — Вікіпедыя

Вілейска-Мінская водная сістэма

З Вікіпедыя.

Вілейска-Мінская водная сістэма, сістэма каналаў і вадасховішч, якая прызначана для водазабеспячэння прамысловасці і камунальнай гаспадаркі Мінска, а таксама для добраўпарадкавання прыгараднай зоны. Пачала будавацца ў 1968 годзе, здадзена ў эксплуатацыю 15 студзеня 1976 года. Абслугоўваючы персанал ~300 чалавек.

Праходзіць па Вілейскім, Маладзечанскім і Мінскім раёнах. У сістэму ўваходзяць Вілейскае вадасховішча (на раке Вілія, плошча 64,6 кв², аб’ём 238 млн. м³) дзе забяпечваецца назапашванне веснавой вады з басейна Віліі; злучальны канал (даўжыня 62 км) на якім для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя і натуральных водаёмаў пабудаваны дзюкеры, акведукі, ліўняспускі і водаспускі, плаціны і іншыя гідратэхнічныя збудаванні; вадасховішчы: Заслаўскае, Крыніца, Дразды, зарэгуляваны ўчастак ракі Свіслач ніжэй Мінска да ўпадзення ў яе ракі Волма.

На злучальным канале размешчана 6 помпавых станцый, з іх 5 для пад'ёму вады, бо Вілейскае вадасховішча размешчана ў 159 метрах над узроўнем мора, а Заслаўскае вадасховішча — 211,8 метраў. Помпавыя станцыі на злучальным канале падымаюць ваду на 70 метраў да вяршыні водападзела, дзе размешчана помпавая станцыя №5 "Вязынскай", адкуль вада можа саматокам цячы ў Заслаўскае вадасховішча. Сістэма разлічана на падачу 22 м³ вады ў секунду, але падае толькі 5 м³ у секунду. 2/3 вады пасля помпавай станцыі №5 праз помпы станцыі №6 "Крывасельскай" закачваецца ў адмысловае вадасховішча адкуль саматокам трапляе на ачышчальную станцыю і далей ў мінскі вадаправод. Толькі 1/3 вады пасля станцыя №5 дацякае саматокам ў Заслаўскае вадасховішча і выкарыстоўваецца дзеля абваднення ракі Свіслач.

Магутнасць помпаў на 5 станцыях пад'ёму па 1,6 МВт кожная. Помпавая станцыя №6 "Крывасельская" мае помпу магутнасцю 3,2 МВт, самую магутную помпу ў Беларусі.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -