See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вуж звычайны — Вікіпедыя

Вуж звычайны

З Вікіпедыя.

Вуж звычайны
Вуж звычайны

ВУЖ ЗВЫЧАЙНЫ (лац.: Natrix natrix), паўзун сямейства вужовых (Colubridae) са значнай колькасцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від змей у Беларусі.

Даўжыня цела 50-70, радзей да 100 см, хваста - каля 20 см, маса 80-300 г. Ад іншых змей вуж адрозніваецца дзвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Спіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.

Вуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Еўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі аж да Усходняй Сібіры і Ірана. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.

Месцы яго знаходжання дастаткова разнастайныя і характарызуюцца высокай вільготнасцю. Найчасцей вужы трапляюцца па берагах вадаёмаў, ускрайках балот, на нізінных лугах сярод лясных масіваў, у поймавых алешніках і дубровах, на старых зарослых высечкахі. Вуж звычайны - дзённая жывёліна, палюе часцей за ўсё раніцай і пад вечар. Кормяцца вужы пераважна жабамі і рыбай, здыхліну не ўжываюць, палюючы выключна на жывую здабычу. У паўднёвых рэгіёнах у рацыёне вужа пераважаюць яшчаркі і мышы. Маладыя асобіны кормяцца апалонікамі, дажджавымі чарвякамі і малькамі рыб. Вуж распазнае здабычу выключна па яе руху. Ворагамі паўзуна з'яўляюцца драпежныя птушкі, вожык, кашачыя і таксама чалавек. Вужы часта трапляюць пад калёсы аўтамабіляў, грэючыся на сонцы на асфальтаваных дарогах.

На Беларусі да канца жніўня вужы назапашваюць тлушч, а з сярэдзіны верасня знаходзяцца ў спячцы. Зімуюць па адным або ў групамі ў норах пад пнямі, стагамі сена, падлогай хлявоў, у кучах смецця, падвалах. З зімоўкі вужы выходзяць звычайна ў красавіку. Кладка яек можа пачынацца ў канцы чэрвеня і нярэдка працягваецца ўсё лета. Самка кладзе ад 6 да 26 яек, перыяд развіцця яек ад 30 да 60 сутак. Вужаняты вядуць самастойны спосаб жыцця, самцы дасягаюць полавай спеласці на трэці год, самкі - на чацвёрты або пяты.


Літ.:
  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

[правіць] У Сеціве

Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -