See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Беларуская археалогія — Вікіпедыя

Беларуская археалогія

З Вікіпедыя.

беларуская археалогія, археалогія Беларусі, тэрытарыяльная галіна археалогіі.

[правіць] Гістарыяграфія

Гістарыяграфія беларускай археалогіі ўзнікла намаганнямі К. П. Тышкевіча ў сярэдзіне 19 ст., практычна адначасова з узнікненнем самой гэтай галіны ведаў. Тышкевіч у сваіх працах не толькі сістэматычна асвятляў тагачасныя даследаванні археолагаў і краязнаўцаў, але і ўпершыню паспрабаваў ахарактарызаваць іх погляды на старажытную гісторыю, разгледзець ідэі і гіпотэзы сваіх папярэднікаў, увёў у навуковы ўжытак раней невядомыя імёны даследчыкаў.

Больш сцісла, а часам і павярхоўна, закранаў адпаведныя тэмы Я. П. Тышкевіч; павярхоўна і бегла — А. К. Кіркор, І. І. Крашэўскі, У. А. Сыракомля, П. М. Шпілеўскі, В. А. Каратынскі і інш.

Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі А. П. Сапуноў, Е. Р. Раманаў, М. В. Доўнар-Запольскі, В. А. Шукевіч, Ф. В. Пакроўскі і інш.

У 1920-я—1930-я гады за гістарыяграфічны агляд вывучэння старажытнасцяў паўночнай Беларусі ўзяўся Б. Р. Брэжга, некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі даследнікамі прадмету ў савецкі перыяд былі М. І. Каспяровіч з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у перыяд з сярэдзіны 19 ст.) і С. А. Дубінскі з гістарыяграфіяй беларускай археалогіі. Таксама гэтыя пытанні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях М. Ламакі, Д. Васілеўскага, М. М. Нікольскага, У. І. Пічэты, У. М. Перцава і інш. Таксама гістарыяграфіі даследаванняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. У. Арцыхоўскі.

Універсальнае значэнне ў развіцці гістарыяграфіі археалогіі і краязнаўства, у тым ліку беларускіх, мелі навуковыя канцэпцыі А. А. Фармозаў.

Наогул, да 1980-х гадоў існавала мала спецыяльных гістарыяграфічных даследаванняў прадмету. Змястоўныя звесткі пра дакастрычніцкую беларускую археалогію, пераважна паўночных земляў Беларусі, і менш пра краязнаўства, даў Л. В. Аляксееў, пра савецкую — У. Д. Будзько і А. Р. Мітрафанаў. Тэму таксама закраналі Л. Д. Побаль, А. М. Пяткевіч, У. А. Калеснік, А. І. Мальдзіс.

Да пытанняў мясцовага краязнаўства і археалогіі звярталіся польскія даследчыкі: Ю. Кастшэўскі, А. Абрамовіч.

[правіць] Крыніцы

  • Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Навук. рэд. Л. Д. Побаль. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 120 с. С.3—10.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -