Беларускае прадстаўніцтва
З Вікіпедыя.
Беларускае прадстаўніцтва (афіцыйна ням.: Weissruthenische Vertrauensstelle), арганізацыя па справах беларускіх эмігрантаў у Германіі, якая была створаная ў Берліне ў канцы 1939 пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі.
Беларускае прадстаўніцтва цесна супрацоўнічала з германскімі разведслужбамі і службай бяспекі (СД), вяло работу сярод палонных беларусаў, былых салдат Войска Польскага. Па меры набліжэння пачатку вайны дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва выкарыстоўвалася ў разведвальнай і прапагандысцкай рабоце, арганізацыі дыверсійных груп, падрыхтоўцы кадраў цывільнай адміністрацыі для Беларусі.
Першым кіраўніком Прадстаўніцтва быў Ф. Акінчыц, пасля яго хуткага звальнення і да канца вайны — Анатоль Шкуцька. У 1940 пры Беларускім прадстаўніцтве ўтвораны Беларускі камітэт самапомачы.
19 чэрвеня 1941 ў Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр.
Друкаваны орган Беларускае прадстаўніцтва — газета "Раніца".