Антон Мартас
З Вікіпедыя.
Афанасій (свецкае імя Антон Ма́ртас) (8.9.1904, Навагрудчына — 3.11.1983, Буэнас-Айрэс), праваслаўны манах і святар, епіскап Віцебскі і Полацкі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя.
Паходзіў з сялянскай сям'і Вікенція Мартаса. Скончыў Навагрудскую гімназію, багаслоўскі факультэт Варшаўскага універсітэта (1930), абараніў магістарскую дысертацыю з багаслоўя (1933).
Жыў на Холмшчыне (з 1940), у Беларусі, у Германіі (з 1944, у т.л. у лагеры для перамешчаных асоб), у Аргенціне (з пачатку 1950-х гадоў).
На 2-м курсе універсітэта пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. Архімандрыт (1938). Выконваў святарскiя абавязкi на Холмшчыне (з 1940). Епіскап Віцебскі і Полацкі (8.3.1942). Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабора (1942; гл.таксама: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ), аўтакефалія беларускай праваслаўнай царквы). Далучыўся, разам з епіскапамі БАПЦ, да Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы (6.5.1946).
Даследаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцця. Аўтар манаграфіі «Матар'ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966).
[правіць] Крыніцы
- Юрась Гарбінскі. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.