Аналітычная геаметрыя
З Вікіпедыя.
Аналіты́чная геаме́трыя – навука, якая вывучае геаметрычныя фігуры і іх уласцівасці метадамі алгебры. Такі метад вывучэння магчымы пры ўвядзенні сістэмы каардынат.
Сістэма каардынат ідэнтыфікуе кожны пункт прасторы яе каардынатамі – наборам лікаў. Геаметрычная фігура – гэта мноства пунктаў, кожны з якіх мае свае каардынаты. Калі мноства каардынат усіх пунктаў геаметрычнай фігуры складаюць мноства рашэнняў пэўнага алгебраічнага выразу, то гэты выраз з'яўляецца аналітычным прадстаўленнем фігуры. Аналітычным прадстаўленнем фігуры можа быць
- ураўненне
- cістэма ўраўненняў
- няроўнасць
- cістэма няроўнасцяў