1 верасня
З Вікіпедыя.
1 верасня — дзвесце сорак чацвёрты (дзвесце сорак пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1482: Крымскія татары на чале з Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
- 1804: Нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў трэці астэроід Юнону.
- 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета "Наша доля".
- 1812: Ваенная рада ў вёсцы Філі (каля Масквы).
- 1827: У Расейскай імперыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
- 1870: Франка-Пруская вайна: французкія войскі разбіты пад Сяданам, імператар Напаліён III ўзяты ў палон.
- 1920: Францыя абвясціла аб стварэнні дзяржавы Ліван са сталіцаю ў Бейруце.
- 1928: Албанія стала каралеўствам.
- 1939: Пачалася Другая сусветная вайна.
- 1944: Пачалі працаваць беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, беларуска-руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй усходняй Беласточчыне, у 1945 гэтыя школы былі ліквідаваныя польскімі ўладамі.
- 1950: Заходні Берлін прыняў канстытуцыю.
- 1951: У Лондане адкрыўся першы супермаркет.
- 1969: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I.
- 1970: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце кампьютарны турнір па шахматам.
- 1971: Катар абвясціў сябе незалежнай дзяржавай.
- 1973: Тэрарыст у маўзалее Леніна узарваў бомбу (цела Леніна ня было пашкоджана, загінула некалькі наведвальнікаў).
- 1975: У Мінску адчыненая хакейная школа "Юнацтва".
- 1977: Прыняты новы варыянт тэксту гімна СССР (былі заменіны словы пра Сталіна).
- 1983: Савецкія вайскоўцы збілі паўднёвакарэйскі Боінг.
- 1985: Знойдзены карабель "Тытанік", які патануў у 1912.
- 1991: Аб'яўлены суверэнітыт Узбекістана.
- 1996: Спынена вяшчанне "Радыё 101,2" — адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі.
- 2004: Вывяржэнне вулкана Асама у Японіі.
- 2004: Захоп закладнікаў у Беслане (Расія).
[правіць] Нарадзіліся
- 1651: Натальля Кірылаўна Нарышкіна, маці Пятра I, расійскага імператара
- 1853: Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг (пам. 10.6.1923)
- 1900: Сымон Баранавых, беларускі празаік (пам. 10.11.1942)
- 1913: Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік (пам. 2002)
- 1950: Міхаіл Фрадкоў, прэм'ер-міністар Расіі
- 1956: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак
[правіць] Памерлі
- 1159: Адрыян IV, папа рымскі
- 1715: Луі XIV, кароль Францыі
- 1723: Дзмітрый Кантэмір, гаспадар Малдовы
- 1938: Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла, пробашч Мінскага кафедральнага касцёла (нар. 24.12.1891)
[правіць] Святкуюць
- Сусветны Дзень міра, святкуецца ў дзень пачатку Другой Сусветнай вайны (1939)
- Беларусь: Дзень ведаў
- Бруней: Дзень адкрыцця Карану
- Лівія і Егіпет: Дзень рэвалюцыі (1969)
- Малайзія: Нацыянальны дзень
- Мексіка: Прэзмдэнцкі дзень. Адкрыццё Кангрэсу
- Пуэрта-Рыка: Дзень працы
- Сірыя : Дзень нацыянальнага адзінства
- Славакія: Дзень Канстытуцыі
- Узбекістан: Дзень незалежнасці