Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
З Вікіпедыя.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, зацверджана i абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 года. Прыняўшы гэта рашэнне гiстарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікамі да ўсiх дзяржаў-членаў Арганiзацыi абнародаваць тэкст Дэкларацыi i зрабiць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння i растлумачэння, галоўным чынам у школах i іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палiтычным статусе краiн або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Кассан.
Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, але 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Паміж іх Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Саудаўская Аравія (кантэстуе роўнасць паміж мужчынай і жанчынай) а таксама і Польшча, Югаславія, Чэхаславакія і СССР (Расія, Беларусь, Украіна) якія ўстрымаліся таму што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці аб якім пішуць у артыкуле 2 (першая частка). Краіны якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні: Гандурас і Емен.
[правіць] Тэкст дэкларацыі
- Тэкст ў Вікі-Крыніцах: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека