Таматы
З Вікіпедыя.
ТАМА́ТЫ, памідо́ры (лац.: Lycopersicon esculentum ці Solanum lycopersicum) — травяністая расліна сямейства паслёнавых, адна з найбольш папулярных у сучаснай сусветнай кулінарыі.
[правіць] Гісторыя
Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка, дзе вырошчваліся рознымі індзейскімі народамі, найперш, ацтэкамі, у мове якіх tomatl азначае “штосьці круглае, пухлае”. Ад заваявання Мексікі іспанцамі ў першай трэці XVI ст. трапілі ў Паўднёвую Еўропу, у тым ліку ў Італію, дзе іх памылкова асацыявалі з паўночнаафрыканскімі маўрамі, — адсюль назва pomi di Mori (“яблыкі маўраў”), якая трансфармавалася ў італьянскай мове ў pomodoro (“залаты яблык”), а ў французскай — у рomme d’amour (“яблык кахання”). “Яблыкамі кахання” называлі памідоры і ў магнацкіх колах Рэчы Паспалітай, на чые сталы яны трапілі ў другой палове XVIII ст. У той час іх не елі сырымі, а рабілі пасту з вараных спелых памідораў, якой запраўлялі некаторыя супы і соўсы, а з зялёных выраблялі розныя марынады. Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі толькі ў канцы XIX, у Беларусі — з XX ст. У большасці моў свету захавалася арыгінальная індзейская назва “таматы”.
[правіць] Выкарыстанне
У ежу выкарыстоўваюцца плады — сочныя мясістыя ягады вагай ад 20 да 900 г. (і вышэй), шарападобныя, круглыя, пляскатыя, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя.
Памідоры ўтрымліваюць а 4 % цукроў, 0,4 – 0,8 % арганічных кіслот, мінеральныя солі, 25мг% вітаміну C, каратын, вітаміны B1, B2, PP. Гарманічнае спалучэнне цукроў і арганічных кіслот абумоўлівае прыемны смак. З памідораў гатуюць салаты, прыправы, соўсы (у тым ліку кетчуп), вырабляюць сокі, фаршыруюць, марынуюць, соляць, кансервуюць, дадаюць у першыя стравы (за 10 хвілін да заканчэння варкі). З добра выспелых вырабляюць таматнае пюрэ і таматную пасту.
[правіць] У Сеціве
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Памідоры // Праект "Наша ежа"