Рутэній
З Вікіпедыя.
Рутэній (лац.: Ruthenium) Ru — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 44. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў. Бліскучы серабрысты метал.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Уласныя мінералы — рэдкія. Часцей трапляецца як прымесь самароднай плаціне і медна-нікелевых рудах. Значная колькасць рутэнію ўтвараецца пры рабоце рэактараў АЭС.
[правіць] Прымяненне
Ахоўныя пакрыцці на электрычныя кантакты. Высокатэмпературныя тэрмапары. Зносаўстойлівыя дэталі вымяральных прыбораў. Ювелірныя вырабы.