Рака Клява, прыток Бярэзіны
З Вікіпедыя.
КЛЯВА — рака ў Бялыніцкім і Бярэзінскім раёнах Беларусі, левы прыток р. Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 80 км. Вадазбор 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Асноўны прыток р. Клявіца (справа). Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Чырвоны Бераг Бярэзінскага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слабапарэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на 3 ад в. Карытніца Бялыніцкага р-на). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.
[правіць] Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.