Рака Гарынь
З Вікіпедыя.
ГАРЫНЬ (укр.: Горинь) — рака ў ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 659 км, у межах Беларусі 82 км. Вадазбор 27,7 тыс. км², у межах Беларусі 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 110 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі 0,1 ‰.
[правіць] Асноўныя прытокі
Справа: Случ. Злева: Стубла, Вілія.
[правіць] На рацэ
Гарады: Ізяслаў, Астрог, Сцепань, Дубровіца, Рэчыца, Столін, Давыд-Гарадок. Пасёлкі: Славута, Няцешын, Гошча, Оржаў.
[правіць] Агульнае
Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне ў Прыпяцкай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. Суднаходства пачынаецца на адлегласці 291 км ад вусця. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.
Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты.
Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні 150—200 м.
[правіць] Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. –Мн., 2005. –135с.