Калужская вобласць
З Вікіпедыя.
|
|||
Афіцыйная мова | руская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
Федеральная акруга | Цэнтральная | ||
Эканамічная акруга | Цэнтральная | ||
Сталіца | Калуга | ||
Губернатар | Анатолій Артамонаў | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
67 месца 29 800 км2 |
||
Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасьць |
52 месца 1 014 200 34,03/км² |
||
Аўтамабільны код | 40 | ||
Часавы пояс | UTC+3 |
КАЛУЖСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў 150-200 км на захад ад Масквы.
Створана ў 1944 годзе. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Калуга. Тэрыторыя складае 29,9 тыс. км², колькасць насельніцтва вобласці — 1021,5 тыс. чалавек (2005), шчыльнасць насельніцтва 34,2 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 % (2005).
Калужская вобласць мяжуе з Маскоўскай, Тульскай, Бранскай, Смаленскай, Арлоўскай абласцямі.
Нацыяналіны склад: рускія 93,8 %, украінцы — 2,8 %, беларусы — 0,8 %, татары, цыгане — па 0,3 %, азербайджанцы, мардва, яўрэі — па 0,2 %, армяне, малдаване — па 0,1 %, іншыя — 1,2 %.
Колькасць муніцыпальных утварэнняў — 319, у тым ліку:
- гарадскіх акруг — 2
- муніцыпальных раёнаў — 24
- гарадскіх паселішчаў — 31
- сельскіх селішчаў — 262
Буйнейшыя гарады: Калуга, Обнінск, Людзінава.