Web Analytics

See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Давыд Ігаравіч — Вікіпедыя

Давыд Ігаравіч

З Вікіпедыя.

Давыд Ігаравіч (~105525 ліпеня 1113), кн. дарагабужскі (?-1080; 1085-1087; 1099-1113), кн. тмутараканскі (1080–1082), кн. уладзіміра-валынскі (1087-1099). Сын Ігара Яраславіча і Кунігунды, дачкі графа Ота II Арламюндскага. Жанаты на дачке Уладзіслава I Германа.

У 1080 Д.І. незадаволены сваім дарагабужскім удзелам, разам з Валадаром Расціславічам, захапіў Тмутараканскае княства выгнаўшы Рацібора - пасадніка Усевалада Яраславіча. Некалькі гадоў Д.І. і Валадар княжылі ў Тмутаракані, дзе да іх далучыўся Валадараў брат – Васілька Расціславіч, пакуль у 1082 з Візантыі (з в. Радос) не вярнуўся Алег Святаславіч, які заняў Тмутаракань, перабіў хазараў забіўшых яго брата Рамана, а Д.І., Валадара і Васільку адпусціў. У 1084 Д.І. зноў з Валадаром і Васількам захапілі Уладзімір-Валынскі, але калі з войскам падыйшоў Уладзімір Манамах збеглі адтуль. Тады Д.І. з дружынай пайшоў да вусця Дняпра, захапіў Алешша дзе рабаваў караваны візантыйскіх суднаў, ідучых з Кіева. Усевалад Яраславіч, якому Д.І. даводзіўся пляменнікам, жадаючы спыніць разбоі паслаў на яго войска, якое запапіўшы прывяло Д.І. у Кіеў дзе Усевалад Яраславіч надаў пляменніку Дарагабуж (на р. Гарынь) – яго папярэднюю воласць, а пасля смерці Яраполка Ізяславіча дадаў Уладзімір-Валынскі.

У 1097 Д.І. удзельнічаў у з'езде ў Любечы, пасля разам з Святополкам Ізяславічам адправіўся ў Кіеў. Тут некаторыя баяры сталі намаўляць Д.І. на Васілька Расціславіча. Д.І. паверыў хлуслівым паклёпам, а потым упэўніў і недаверлівага Святаполка, што Васілька яму вораг. Змовіўшыся, Святаполк і Д.І. запрасілі Васілька на княжы двор у Кіеў. Тут Васілька схапілі, скавалі падвойнымі ланцугамі і прыставілі вартавога на ноч. У наступную ноч слугі Д.І. перавезлі Васілька ў Белгарад і там асляпілі, а потым адвезлі ў зняволенне ва Уладзімір-Валынскі.

Уладзімір Манамах, Давыд і Алег Святаславічы, пазнаўшы аб гэтым злачынстве, пайшлі на Святаполка вайной, але памірыліся з ім пры пасярэдніцтве мітрапаліта і ўсіх кіяўлян. І паслалі сказаць Святаполку: "Гэтая сварка з-за Давыда. Ідзі зараз на яго і альбо захапі, альбо прагані яго". Святаполк пагадзіўся з прысудам князёў, але замарудзіў з паходам.

Тым часам увесну 1098 Д.І. пайшоў заняць Васількаву воласць Церабоўль. Брат Васілька, Валадар Расціславіч, сустрэў Д.І. ў Бужска. Д.І. не пажадаў уступаць з ім у бой і зачыніўся ў Бужске, а Валадар паслаў сказаць яму: "Чаму, зрабіўшы зло, не павінішся ў тым? Успомні, колькі ты ўжо зла нарабіў!" Д.І. стаў вінаваціць ва ўсім Святаполка, гаворачы: "Хіба я гэта зрабіў? Хіба ў маім гэта было горадзе? Я сам баяўся., што мяне схопяць і паступяць са мной гэтак жа; нехаця прыйшлося мне далучыцца да змовы і дзейнічаць заадно са Святаполкам". Валадар адказваў на гэта: "Бог сведка таму, а зараз адпусці брата майго, і я з табой паміруся". Д.І. узрадаваўся і зараз жа выдаў Васілька Валадару, і быў складзены мір. Васілька сеў у Церабоўле, а Д.І. вярнуўся ва Уладзімір-Валынскі.

Трохі пачакаўшы Валадар і Васілька пайшлі на Д.І., узялі із’ездам Усевалаж, спалілі яго, а жыхароў забілі. Затым пайшлі да Уладзіміра-Валынскага. Д.І. зачыніўся ў горадзе, а браты аблажыўшы яго паслалі да ўладзімірлян з такімі словамі: "Мы прыйшлі не на горад ваш і не на вас, а на ворагаў сваіх: на Турака, на Лазара і на Васіля, бо гэта яны падгаварылі Давыда і схілілі яго на злачынства". Гараджане, выслухаўшы паслоў, сабралі веча і сказалі Д.І.: "Выдай мужоў гэтых, не будзем біцца за іх, а за цябе біцца можам. Калі не аддасі іх, то адамкнем брамы, а ты сам аб сабе падбай". Д.І. змушаны быў выдаць сваіх дарадцаў Васіля і Лазара. Толькі Турака не мог ён выдаць, бо той збег у Кіеў. Пасля гэтага Расціславічы склалі мір з Д.І., а на другі дзень павесілі Васіля і Лазара і расстралялі целы іх Васількавы отракі.

У 1099 Святаполк Ізяславіч, як абяцаў, пайшоў вайной на Д.І., які пазнаўшы аб прыбыцці Святаполка ў Берасце, адправіўся ў Польшчу да свайго цесця Уладзіслава Германа за дапамогай. Уладзіслаў абяцаў дапамагчы Д.І., узяўшы з яго за абяцанне 50 грыўняў золата, але саюз са Святаполкам здаўся Уладзіславу выгадней. Д.І. зачыніўся ва Уладзіміры-Валынскім, а Святаполк стаяў пад горадам сем тыдняў. Д.І. не здаваўся, чакаючы дапамогі ад палякаў, але нарэшце, бачачы, што чакаць няма чаго, стаў прасіць у Святаполка, каб той выпусціў яго з горада. Святаполк пагадзіўся, і яны пацалавалі адзін аднаму крыж (22 красавіка 1099), пасля чаго Д.І. выехаў у Чэрвень, а Святаполк заехаў ва Уладзімір-Валынскі, пасадзіў тут сына Мсціслава, а іншага сына, Яраслава, паслаў у Венгрыю па караля Каламана, каб ваяваць разам з ім супраць Расціславічаў.

Агульная небяспека зноў злучыла Расціславічаў з Д.І., пакінуўшы сваёй жонку ў Валадара, ён адправіўся шукаць падмогі ў полаўцаў. Па дарозе сустрэў Баняка з яго ардой і разам з ім раптоўна напаў на венграў. Не вытрымаўшы націску, тыя пабеглі ўздоўж берага Сану, а полаўцы гналіся за імі два дня, забіваючы іх без ліку. Яраслаў Святаполчыч збег у Польшчу, а Д.І. захапіў Суцейск і Чэрвень, а потым раптоўна з'явіўся пад Уладзімір-Валынскім. Гараджане паспяхова абараняліся ад полаўцаў, але неўзабаве Мсціслаў Святаполчыч загінуў ў баі.

Святаполк адразу жа паслаў супраць Д.І. свайго ваяводу Пуцяту. Пуцята прыйшоў да Луцка і тут злучыўся са Святаславам Давыдавічам. Яны разам пайшлі да Уладзімір-Валынскага і 5 жніўня раптоўна напалі на яго, калі ніхто іх не чакаў, а самаго Д.І. не было, і прыняліся секчы ўсіх, хто трапляўся на шляху. Гараджане выскачылі з-за сценаў і таксама пачалі секчы ваяроў Д.І. Святаслаў і Пуцята пасадзілі ва Уладзімір-Валыскім пасадніка Васіля і пайшлі кожны ў свой горад. Д.І. зноў пабег у стэп да Баняка, разам з ім і са мноствам полаўцаў вярнуўся на Русь і аблажыў Святаслава ў Луцку. Святаслаў, бачачы, што не можа супрацьстаяць такому вялікаму войску, заключыў з Д.І. мір і з'ехаў да бацькі ў Чарнігаў. Д.І. заняў Луцк, зараз жа пайшоў на Уладзімір-Валынскі, пасадніка Васіля прагнаў, заняў горад і сеў у ім княжыць.

У жніўні 1100 на з'езде ў Віцічаве сустрэліся Святаполк, Уладзімір, Давыд і Алег Святаславічы. Князі дамовіліся паміж сабою, што не прабачаць Д.І. яго падступства. Праз 20 дзён князі зноў з'ехаліся ў Віцічаве, і прыйшоў да іх Д.І. Князі стаялі кожны са сваёй дружынай, а Д.І. сядзеў убаку, таму што князі не дапусцілі яго да сабе. Затым, параіўшыся, князі паслалі да Д.І. кожны сваіх баяраў, тыя казалі: "Вось, што гавораць табе браты: не жадаем даваць табе Ўладзіміра, таму што ты ўсадзіў нож у нас, чаго не было ў Рускай зямлі. Мы цябе не чапаем і ніякага зла табе не робім - ідзі ў Бужск і сядзі там, а Уладзімір аддасць Святаполк сыну свайму Яраславу". Д.І. з'ехаў у Бужск да якога яму дадалі Астрог, Дубна, Чартарыйск і 400 грыўняў срэбра, а Святаполк дадаў яму яшчэ Дарагабуж - папярэднюю яго воласць. У 1111 удзельнічаў у вялікім паходзе супраць полаўчаў за Дон. Пахаваны ў Кіеве, у царкве св. Багародзіцы. Спадчыну Д.І., Дарагабуж, Бужск, Астрог, Дубна і Чартарыйск, атрымаў Яраслаў Святаполчыч кн. уладзіміра-валынскі.

[правіць] Літаратура

  • Богуславский В.В., Бурминов В.В. Русь. Рюриковичи. Иллюстрированный исторический словарь.- М.: Изд. "Познавательная книга плюс", 2000.- 672 с.: ил.
На іншых мовах

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu