Web Analytics

See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вільнюскі універсітэт — Вікіпедыя

Вільнюскі універсітэт

З Вікіпедыя.

ВІЛЬНЮСКІ УНІВЕРСІТЭТ, найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова сучаснае Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе, адна з найстарэйшых ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, буйны навуковы цэнтр.

Універсітэт складаюць 12 факультэтаў, 8 інстытутаў, найстарэйшая ў Літве бібліятэка, 3 універсітэцкія шпіталі, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, вылічальны цэнтр і касцёл Святога Яна.

На 1 студзеня 2005 года ў Вільнюскім універсітэце навучалася 22 618 студэнтаў, з якіх 15 789 на дзённым аддзяленні, 6 829 на завочным і вячэрнім. Універсітэт займае некалькі будынкаў і комплексаў будынкаў у розных раёнах Вільнюса і Каўнаса. У Ансамблі Вільнюсскага універсітэта ў гістарычнам цэнтры горада месцяцца адміністрацыя, бібліятэка, гістарычны, філалагічны і філасофскі факультэты.

Змест

[правіць] Гісторыя

[правіць] Віленскі езуіцкі калегіум

На аснове парафіяльнай школы езуіты 27 верасня 1570 года заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў.

[правіць] Віленская акадэмія

7 ліпеня 1578 у Львове Стэфанам Баторыям быў выданы першы прывілей, які надаваў калегіуму такія самыя правы, што мелі акадэміі і універсітэты, але без вялікай або малой пячаткі ВКЛ прывілей не меў сілы, у той час вялікай пячаткай распараджаўся канцлер Мікалай Радзівіл Руды, кальвініст па веравызнанні. 1 красавіка 1579 Стэфанам Баторыям быў выдадзены другі прывілей, згодна з якім езуіцкі калегіум мусіў пераўтварыцца ў акадэмію (лац.: Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu), а кароль і вялікі князь прызначаў дзеля гэтага адпаведныя сродкі. Канцлер зноў адмовіўся прыкладаць вялікую пячатку, але Стэфан Баторый ўпэўніў, таксама кальвініста, падканцлера Астафія Валовіча прыкласці да прывілея малую пячатку і тым самым надаць яму юрыдычную моц. Ужо 30 кастрычніка 1579 папа Рыгор XIII сваёй булай зацвердзіў гэты прывілей.

Мовай выкладання ў акадэміі была лаціна, як тады было прынята ў Еўропе, а выкладчыкі паходзілі з розных частак Рэчы Паспалітай. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга. Акадэмія першапачаткова складалася з двух факультэтаў — філасофскага і тэалагічнага. У 1641 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў прывілей на заснаване медыцынскага і юрыдычнага факультэтаў — у тым жа годзе юрыдычны факультэт быў створаны.

Віленскі акадэмія была адзінай вышэйшай школай у ВКЛ. Да найбольш вядомых навукоўцаў, звязаных з гэтым перыядам вучэльні, належаць Мацей Сарбеўскі - паэт, які пісаў па-польску і па-лацінску, Войцех Віюк-Каяловіч - гісторык, Марцін Сміглецкі - аўтар папулярнага па ўсёй Еўропе падручніка логікі. Акадэмія была важным цэнтрам контррэфармацыі ў ВКЛ. У XVIII ст. у акадэміі распрацаваныя правілы літоўскай мовы і ўпершыню распачаты друк на ёй у межах ВКЛ. У 1753 адкрытая абсерваторыя, а пры ёй - фізічны і астраномічны факультэты.

У 1773 Ордэн езуітаў быў скасаваны, а акадэмія перайшла ва ўладанне дзяржавы.

[правіць] Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага

Пасля скасавання Ордэна іезуітаў (1773) Віленская акадэмія ў 1781 ператвараецца ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага (лац.: Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) - свецкую вучэльню, рэфармаваную Адукацыйнай камісіяй. Пачынаецца выкладанне па-польску і па-літоўску на некаторых факультэтах — літэратуры і гісторыі Польшчы і Літвы, прыродных і матэматычных навук. Афіцыйна школа па-ранейшаму называецца по-лацінску "Academia et Universitas Vilnensis", толькі без азначэння "Societatis Jesu". Але менавіта ў гэты час яе сталі часцей называць універсітэтам, а не акадэміяй як раней. Гэты перыяд час пэўнага росквіту навучальнай установы, хаця пры нацыянальна-культурным заняпадзе ў ВКЛ школа і была паланізаваная. У той жа час школа мела найлепшы ў Рэчы Паспалітай медыцынскі факультэт, створаны прыехаўшым з Вены Ёганам Петэрам Франкам.

[правіць] Галоўная віленская школа

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пераіменавая на Галоўную віленскую школу (руск.: Главная виленская школа) і на нейкі час страціла свой былы статус і веліч.

[правіць] Імператарскі Віленскі універсітэт

Вялікі двор Віленскага універсітэта і касцёл св. Янаў (1840–1850-я)
Вялікі двор Віленскага універсітэта і касцёл св. Янаў (1840–1850-я)

Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 году імператарам Расійскай імперыі Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтворана ў Імператарскім Віленскім універсітэтам і робіцца цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў - Віленскай, Гродненскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай.

Ганаровым папячыцелям і патронам універсітэту становіцца князь Адам Чартарыйскі. Некаторы час, да паўстання 1830-1831 гг., універсітэт зазнае час росквіту. Да найбольш вядомых навукоўцаў гэтага часу, звязаных з універсітэтам, належаць Ян Снядэцкі, Анджэй Снядэцкі, Іахім Лялевель, Міхал Ачапоўскі, Сімонас Даўкантас і Ёзэф Франк. Вучыліся тут Адам Міцкевіч, Юліуш Славацкі. Колькасць студэнтаў узрасла ад 290 у 1804 да 1321 у 1830. У 1823 годзе вучэльня стала найбуйнейшай у Расіі і Еўропе, пераважаючы па колькасці студэнтаў Оксфардскі універсітэт.

Складаўся з 4 факультэтаў - фізіка-матэматычны, медыцынскі, маральна-палітычны (з багаслоўем), літаратурны з мастацтвамі. Было 32 кафедры, выкладалася 55 прадметаў. Да Універсітэта належылі: батанічны сад, анатамічны музей, клініка, фізічная і хімічная лабараторыі, бібліятэка на 60000 тамоў.

Тут дзейнічалі тайныя студэнцкія арганізацыі філарэтаў, філаматаў. У 1823 годзе па справе аб прыналежнасці да іх былі арыштаваныя дзясяткі навучэнцаў, сярод якіх і Адам Міцкевіч, і пасля доўгатэрміновага трымання за кратамі высланыя ў розныя гарады Расіі. Адам Чартарыйскі быў адхілены ад універсітэту, яго мейсца заняў Мікалай Навасільцаў (17681838). Пасля гэтага паступова ўвадзілася руская мова.

У розны час тут вучыліся літаратар і калекцыянер Аляксандр Жыркевіч (18571927), польскі дзяржаўны дзеяч Юзэф Пілсудскі (18671935), савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Дзяржынскі (18771926), актор Васіль Качалаў (18751948), мастак Мсціслаў Дабужынскі (18751957), літоўскі кампазітар Канстанцінас Галкаускас (18751963), тэарэтык літаратуры Міхаіл Бахцін (18951975).

З-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі паўстання 1831 году рэскрыптам Нікалая I 1 мая 1832 году універсітэт цалкам скасоўваецца. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператвараюцца ў Медыка-хірургічную акадэмію, якая потым перадаецца Кіеўкаму універсітэту Св. Уладзіміра і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзеная ў Санкт-Пецярбург).

З 1855 у будынках універсітету знаходзіцца Музей старажытнасцяў, потым Публічная бібліятэка, архіў, а таксама дзьве мужчынскія гімназіі.

[правіць] Універсітэт Стэфана Баторыя

Па ўказу Юзэфа Пілсудскага ад 28 жніўня 1919 году ў Вільні быў заснаваны універсітэт. 11 кастрычніка 1919 года адбылося ўрачыстае адкрыццё універсітэта Стэфана Баторыя (польск.: Uniwersytet Stefana Batorego w Wilnie), створаны 28 жніўня 1919 года на загад Юзэфа Пілсудскага на месцы былога Віленскага ўніверсітэта. 11 кастрычніка 1919 года адбылося ўрачыстае адкрыццё універсытэта. Моваю выкладання ў міжваенны перыяд была выключна польская, таму ўніверсітэт успрымаўся як фарпост польскасці на шматэтнічным усходзе Другой Рэчы Паспалітай (т.зв. «Крэсы ўсходнія»). Універсітэт не быў цэнтральным у Другой Рэчы Паспалітай, найбольш славіўся факультэт польскай філалогіі - менавіта ён даў жыццё паэтычнай групе "Жагарыстаў", да якой належыў і Чэслаў Мілаш.

Пасля перадачы восенню 1939 года Вільні Літоўскай Рэспубліцы універсітэт быў на кароткі час літуанізаваны. Яго назва была змененая на Vilniaus Universitetas, а літоўская мова ўпершыню была абвешчаная адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Польскія традыцыі універсітэта Стэфана Баторыя пераняў Торуньскі Універсітэт Мікалая Каперніка, які стваралі былыя прафесары з Вільні. Туды ж, у Торунь, трапіла і большасць архіваў міжваеннага часу.

[правіць] Сучасны універсітэт

Вялікі двор універсітэта сёння
Вялікі двор універсітэта сёння
Касцёл св. Янаў і званніца сёння
Касцёл св. Янаў і званніца сёння
Універсітэцкая абсерваторыя
Універсітэцкая абсерваторыя
Памятны звон у Вільнюскім універсітэце
Памятны звон у Вільнюскім універсітэце
Схема галоўных карпусоў Вільнюскага універсітэта
Схема галоўных карпусоў Вільнюскага універсітэта

Пасля перадачы восенню 1939 Вільні Літоўскай Рэспубліцы ўніверсітэт на кароткі час быў цалкам літуанізаваны, назва змененая на Vilniaus Universitetas, а літоўская мова абвешчаная адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Аднак літоўскамоўнай прафесуры папросту не хапала, таму нейкі час з універсітэтам па-ранейшаму супрацоўнічалі польскія выкладчыкі, такім чынам польская мова заставалася ва ўжытку.

У 1940 годзе Літоўская Рэспубліка была далучаная да СССР, а ўніверсітэт рэфармаваны па ўзор савецкіх вышэйшых школ. Большасць польскіх і літоўскіх прафесараў звольнена. У час Другой Сусветнай вайны (19431944) быў закрыты. З восені 1944 дзейнічаў як ВНУ савецкага тыпу — Вільнюсскі дзяржаўны універсітэт, з 1955 да 1989 імя дзеяча камуністычнага руху Вінцаса Міцкевіча-Капсукаса. У 1971 Вільнюсскі дзяржаўны універсітэт ім. В. Капсукаса быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага сцягу; у 1979 "за заслугі ў падрыхтоўцы спэцыялістаў для народнай гаспадаркі, дасягненні ў галіне навуковых вынаходніцтваў і ў сувязі з 400-годдзем з дня заснавання" - ордэнам Дружбы народаў. У гэтыя часы ўніверсітэт быў тыповай правінцыйнай савецкай ВНУ. Галоўнай мовай выкладання стала руская, а па-літоўску выкладалася ў асноўным толькі адпаведная філалогія. Аднак паколькі ўніверсітэт меў рэспубліканскі статус, ён разросся да памераў сапраўднага вялікага універсітэту з дастатковай колькасцю факультэтаў, на якіх навучалася больш за 5000 студэнтаў (прычым гэтая лічба ўвесь час павялічвалася).

Вільнюскі ўніверсітэт на 1-літавай памятнай менеце (2004) адбітай ў гонар яго 425-годдзя
Вільнюскі ўніверсітэт на 1-літавай памятнай менеце (2004) адбітай ў гонар яго 425-годдзя

Прынятым ў 1990 годзе Статутам універсітэта зацверджана яго аўтаномія, а ў сувязі з набыццём Літоўскай Рэспублікай незалежнасці ўніверсітэт ізноў літуанізаваны - вярнуліся парадкі 1939 году з тагачаснай назвай і літоўскай мовай выкладання.

[правіць] Структура

[правіць] Факультэты

  • Прыродных навук
  • Гісторыі
  • Каўнаскі гуманітарны
  • Камунікацыі
  • Матэматыкі і інфарматыкі
  • Медыцыны
  • Права
  • Фізікі
  • Філалогіі
  • Філасофіі
  • Хіміі
  • Эканомікі

[правіць] Інстытуты

  • Замежных моваў
  • Міжнародных зносінаў ды палітычных навук

[правіць] Цэнтры

  • Даследванняў навакольнага асяроддзя
  • Даследванняў рэлігіі
  • Міжнародны цэнтр эканомікі і мэнэджмэнта ведаў

[правіць] Бібліятэка

Дзверы ў бібліятэку з бронзавымі выявамі першай кнігі на літоўскай мове
Дзверы ў бібліятэку з бронзавымі выявамі першай кнігі на літоўскай мове

Гісторыю універсітэцкай бібліятэкі прынята вясці ад бібліятэкі іезуіцкага калегіюму, якая по тэстаменту вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымала пасля яго смерці (7 ліпеня 1572) вялікую колькасць кніг з яго прыватнай бібліяэткі.

У фондах бібліятэкі больш за 5,3 мільёнаў асобнікаў, сярод іх 178.306 выданых у XVXVIII стст., звыш 250.000 рукапісных дакументаў (найстарэйшыя - з XIII ст.). Такім чынам, бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай Літоўскай Рэспублікі. У бібліятэцы больш за 27.000 чытачоў.

[правіць] Ганаровыя доктары

  • Ян Сафарэвіч (19161993), дзейны акадэмік Польскае Акадэміі навук, прафесар Кракаўскага Ягелонскага Універсітэту(1979)
  • Здэнэк Чэшка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Чэхіі, рэктор Пражскага Карлавага Універсітэту (1979)
  • Вэрнэр Шэлер, прафесар (Германія) (1979)
  • Валдас Вальдэмарас Адамкус, адміністратар Агентства абароны навакольнага асяроддзя ЗША па пятаму рэгіёну (1989)
  • Чэслаў Олех, дырэктар Міжнароднага матэматычнага цэнтру Стэфана Банаха, дзейны акадэмік Польскае Акадэміі навук, прафесар Варшаўскага Універсітэту (1989)
  • Хрысціян Вінтор, прафесар універсітэта Франкфурта-на-Майне (Германія) (1989)
  • Марцінас Ічас, прафесар, універсітэт Нью-Ёрку (1992)
  • Уладзімір Топараў, прафесар, Інстытут славяназнаўстава і балканістыкі Расійскае Акадэміі Навук (1994)
  • Вацлаў Гавэл, прэзідэнт Чэхіі (1996)
  • Юліуш Бардах, прафесар Варшаўскага Універсітэту (1997)
  • Збігнеў Бжэзінскі, урадавы прафесар (ЗША) (1998)
  • Эдуард Любімскі, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага Універсітэту (2000)
  • Юры Сцяпанаў, прафесар, Расійская Акадэмія Навук (2002)
  • Аляксандр Квасьнеўскі, прэзідэнт Польшчы (2005)
  • Ігар Новікаў, расійскі астраном, дырэктар Інстытуту тэарэтычнай астрафізікі ў Капенгагене (2005)
  • Уладзімір Скулачоў, расійскі біяхімік, акадэмік Расійскае Акадэміі Навук, дырэктар Інстытуту фізіка-хімічнай біялогіі ў Маскве (2005)
  • Васіліяс Скоўрыс, кіраўнік Суда правосуддзя Еўрапейскіх суполак (2005)
  • П'етра Умберта Дыні, італьянскі балтыст, прафесар Пізанскага універсітэту (2005)

[правіць] Знешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu