Вежа
З Вікіпедыя.
Ве́жа: збудаванне са значнай перавагай вышыні над стараной ці дыяметрам асновы[1], устойлівасць якога забяспечваецца асновай яго канструкцыі (без расцяжак, у адрозненне ад машты).
Таксама словам "вежа" азначаюць пэўныя спецыяльныя канструкцыі ў ваеннай справе і ў касманаўтыцы — вежы абслугоўвання, бранявыя вежы.
Вежы бываюць у плане шматкантовымі, круглымі і інш., маюць разнастайныя завяршэнні (зубцы, шацёр, спічак), і будуюцца з дрэва, каменю, цэглы, жалезабетону, жалеза, сталі і інш. Адрозніваюцца вежы абарончыя (крэпасная ці замкавая вежа, вартавая вышка), сігнальныя (маякі), інжынерныя (радыётэлевізійныя вежы, ваданапорныя вежы, сіласныя вежы, вежы зернавых элеватараў і інш.) і спецыяльныя.[2]
Вежы і вежападобныя збудаванні, як ваеннага, так і неваеннага прызначэння, вядомыя са старажытнасці, калі яны ўзніклі як абарончыя збудаванні (вартавыя вышкі, вежы ўмацаванняў), і таксама выкарыстоўваліся ў культавым дойлідстве (зікураты, мінарэты, вежы сабораў, званіцы), грамадзянскіх будынках (вежы ратуш, дэкарацыйныя вежы вакзальных і жылых будынкаў, выставачных збудаванняў і інш.).
Крэпасныя і замкавыя вежы страцілі сваё абарончае значэнне з развіццём артылерыі ў 15—16 ст., і былі замененыя бастыёнамі на працягу 16—17 ст. (гл.таксама: рандэль, бастэя).
Гл.таксама: Вавілонская вежа, Фараскі маяк, вежа "Хіральда" ў Севільі, Пізанская вежа, Эйфелева вежа.