DragonflyBSD
З Вікіпедыя.
DragonFly BSD: свабодная UNIX-падобная аперацыйная сістэма, створаная як "форк" (адгалінаванне) FreeBSD 4.8. Мэцью Дылан, распрацоўнік на платформах FreeBSD і Amiga з 1994, пачаў працу над DragonFlyBSD у чэрвені 2003 і зрабіў анонс у паштовай рассылцы FreeBSD 16 ліпеня 2003.
Прызначаная быць "лагічным працягам FreeBSD 4.x серыі", DragonFly развіваецца ў накірунку, цалкам розным ад FreeBSD 5, лучна з новай рэалізацыяй лёгкавагавых ніцяў ядра (LWKT) і лёгкавагавай сістэмай партоў/паведамленняў увод-вываду. Многія канцэпцыі, запланаваныя для сістэмы, склаліся пад уплывам AmigaOS.
Гл.таксама: NetBSD, OpenBSD, FreeBSD.
[правіць] Гісторыя
М. Дылан адкрыў гэты праект, мяркуючы, што метады і тэхнікі ажыццяўлення пуску "трэдаў" (патокаў) і сіметрычнай мультыпрацэсарнасці, уведзеныя ў FreeBSD 5-й серыі, дадуць у выніку сістэму з нізкай прадукцыйнасцю, якую будзе цяжка суправаджаць. Раней ён спрабаваў выправіць прадбачаныя ім праблемы ў межах праекту FreeBSD, але ўвайшоў з-за гэтага[1] ў канфлікт з іншымі распрацоўнікамі FreeBSD, і ў выніку страціў магчымасць замацоўвання змяненняў ("коміт-біт") у базе выточнага коду FreeBSD.
У наш час, не зважаючы на колішні канфлікт, праекты DragonflyBSD і FreeBSD супрацоўнічаюць, узаемна ўносячы выпраўленні памылак, абнаўленні драйвераў і іншыя удасканаленні.
- ↑ Падаецца, як асноўная прычына канфлікту, але былі і іншыя.