See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Эдуард Міхайлавіч Загарульскі — Вікіпедыя

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі

З Вікіпедыя.

Эдуард Міхайлавіч ЗАГАРУЛЬСКІ (18 снежня 1928, Тула), беларускі гісторык, археолаг, доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986), сапраўдны член Акадэмii адукацыi РБ, заслужаны работнік вышэйшай школы. Прадметам навуковых даследванняў Э. М. Загарульскага з’яўляюцца старажытныя гарады, этнічная гісторыя Беларусі і праблемы паходжання і рассялення славян.

[правіць] Жыццяпіс

У 1953 закончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, з таго жа году пачаў працаваць ў Сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, дзе закончыў аспірантуру (1957). З 1962 працуе ў БДУ, заснаваў (1973) і на працягу 24 гадоў быў кіраўніком кафедры археалогіі гістарычнага факультэта БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (19861991).

Даследаваў старажытныя Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Касцяны, Копысь, Свіслач, Стрэшын, іншыя замкі і курганныя магільнікі перыяду ранняга і развітога сярэднявечча. Падчас раскопак Мінска (19581961) даследаваў яго абарончыя збудаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсходняй часткі замчышча і жылых будынкаў. На працягу дзевяці палявых сезонаў паспяхова даследаваў раннефеадальны замак Вішчын, пры раскопках якога выяўлены унікальны на тэрыторыі Беларусі грашова-рэчавы скарб XII-XIII ст. (гл.таксама Вішчынскі скарб)

[правіць] Працы

Апублікавана звыш 100 навуковых работ, у тым ліку 10 аўтарскіх манаграфій і брашур.

[правіць] Манаграфіі

  • Древняя история Белоруссии. Очерки этнической истории и материальной культуры до IX в. Мн., 1977.
  • Возникновение Минска. Мн., 1982.
  • Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). –Мн., 1996.
  • Вищинский замок XII-XIII вв. Мн.,: Изд-во БГУ, 2004.
  • інш.

[правіць] Супольныя

  • История Белорусской ССР, 1961;
  • История Белорусской ССР, Т.1, 1972;
  • Гiсторыя БССР, Ч.1., 1981;
  • Гiстарычнае краязнаўства Беларусi, 1980;
  • Гiсторыi БССР, 1989.

[правіць] Падручнікі і дапаможнікі

  • Археология Белоруссии;
  • Заходняя Русь IX—XIII ст.;
  • Гісторыя Беларусі для 4 класа;
  • Гісторыя Беларусі для 5 класа;
  • Гісторыя Беларусі для 6 класа.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -