Чукоцкі паўвостраў
З Вікіпедыя.
Чукоцкі паўвостраў, паўвостраў на крайнім паўночным усходзе мацерыка Еўразія. Абмываецца Усходне-Сібірскім і Чукоцкім марамі Паўночнага Ледавітага акіяна з поўначы і Берынгавым морам Ціхага акіяна з поўдня. Аддзелены ад Аляскі вузкім Берынгавым пралівам з усходу. У усходняга ўзбярэжжа паўвострава знаходзіцца востраў Аракамчэчан.
Паўвостраў названы па мясцовым народзе чукчаў, якія пражываюць у асноўным на Чукотцы. На тэрыторыі паўвострава размешчаны Чукоцкая аўтаномная акруга, суб'ект Расійскай Федэрацыі. Клімат суровы, на ўзбярэжжах — марскі, ва ўнутраных раёнах — рэзка кантынентальны. Працягласць зімы да 10 месяцаў.