Хроніка Прускай зямлі
З Вікіпедыя.
Хроніка Прускай зямлі (лац.: Chronicon terrae Prussiae), зводная праца па гісторыі Прусіі, створаная Пятром з Дузбурга ў 1320-х гадах у Кёнігсбергу (асноўная частка была скончаная ў 1326, а пазней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісанне падзей да 1330 году). Складалася з 4 кніг. Трэцяя кніга прысвечана апісанню войнаў Тэўтонскага ордэна з прусамі, жамойтамі і літоўцамі ў час ад 1231 да 1326. сабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы з мяжы 13 ст. і 14 ст. Гістарычныя звесткі маюь амаль выключна ваенна-геаграфічны характар.
Аляксандр Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшув, 2000. ISSN-1230-512X С. 19.