See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Фартыфікацыя — Вікіпедыя

Фартыфікацыя

З Вікіпедыя.

Фартыфікацыя, гістар. ваенная архітэктура і кастраметацыя (познелац. fortificatio умацаванне ад лац. fortis моцны + facere рабіць; лац. castra лагер + metor мераю): раздзел ваеннай (ваенна-інжынернай) справы, што ахоплівае тэорыю і практыку ўмацавання (фартыфікацыйнага абсталявання) мясцовасці, як пры папярэдняй ваенна-інжынернай падрыхтоўцы тэатру ваенных дзеянняў і тэрыторыі краіны, так і ў час вайны. Мае мэтай павышэнне баяздольнасці ўзброеных сілаў, павелічэнне іх баявой эфектыўнасці, засцераганне войскаў, органаў кіравання, насельніцтва і гаспадарчых аб'ектаў ад сродкаў паражэння праціўніка.[1]

Гл.таксама: фартыфікацыйныя збудаванні, фартыфікацыйныя канструкцыі.

Фартыфікацыйнае абсталяванне ўлучае будову комплексаў фартыфікацыйных збудаванняў у адпаведнасці з аперацыйна-стратэгічнымі ці тактычнымі планамі. Адрозніваюць вайсковую (палявую) і доўгатэрміновую фартыфікацыю. Палявая фартыфікацыя займаецца пытаннямі тэорыі і практыкі фартыфікацыйнага абсталявання пазіцый, палосаў, рубяжоў, выходных раёнаў і раёнаў азмяшчэння войскаў у інтарэсаў забеспячэння боя (аперацыі); таксама займаецца будовай палявых збудаванняў для насельніцтва для засцерагання ад зброі масавага паражэння і інш. відаў зброі. Доўгатэрміновая фартыфікацыя займаецца пытаннямі тэорыі і практыкі папярэдняга фартыфікацыйнага абсталявання ТВД і тэрыторыі краіны, у мірны і ваенны час.

Фартыфікацыя — адна з найстаражытнейшых галінаў ваенна-інжынернай справы, што спрычынена прывязанасцю ваенных дзеянняў да мясцовасці разам з вялікім значэннем мясцовасці як у ваеннай справе, так і ў жыцці і дзейнасці людзей.[2]

Тэрмін «фартыфікацыя» узнік у сярэднявеччы, і пачаткова азначаў уласна доўгатэрміновыя фартыфікацыйныя збудаванні, а навуку, што вывучала адпаведную тэорыю і практыку, называлі ваеннай архітэктурай. Навука аб будове палявых умацаванняў дзеля дасягання тактычных мэтаў складала іншы раздзел ваенна-інжынернай справы, і называлася кастраметацыяй. І ваенная архітэктура, і кастраметацыя з часоў старажытнасці існавалі паралельна, але ў часы Адраджэння ўзнікла неабходнасць у быцці пры войску ваенна-інжынерных спецыялістаў, а таксама патрэба ў арганічнай узаемасувязі абедзвюх адменаў умацавання мясцовасці. Гэта было спрычынена з'яўляннем сталых армій, развіццём агнястрэльнай зброі і агульным змяненнем характару ваеннага майстэрства. У выніку на працягу 16—17 ст. ваенная архітэктура і кастраметацыя аб'ядналіся пад агульнай назвай фартыфікацыі з падзелам яе на сталую і тымчасовую. Упершыню такі падзел быў праведзены ў працах французскага інжынера маршала Вабана. У Расіі тэрмін «фартыфікацыя» замацаваўся ў 18 ст., а дзве часткі фартыфікацыі атрымалі назвы доўгатэрміновай і палявой, што захоўваецца і дасюль.[3]

Да самай 1-й сусв. вайны ў складзе фартыфікацыі разглядаліся таксама пытанні атакі, аблогі і абароны доўгатэрмінова ўмацаваных пунктаў і пытанні мінна-падземнай барацьбы. Таксама адмысловымі галінамі фартыфікацыі з'яўляліся ваенныя шляхі зносін і пераправы праз водныя перашкоды. На працягу і па 1-й сусв. вайне гэтыя пытанні вылучыліся ў асобныя раздзелы ваенна-інжынернай справы, а новымі фактарамі ў развіцці фартыфікацыі сталіся новыя віды зброі і ўзбраення (танкі, авіяцыя, зброя масавага паражэння).[3]

Гл.далей: Гісторыя фартыфікацыі.

  1. ВЭС-83.
  2. Пд. Левыкіна.
  3. 3,0 3,1 Пд. Шперка.

Літ.:
  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.783.
  • Левыкин, В. И. Фортификация: прошлое и современность.
  • Шперк. История фортификации


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -