Сібірскі край
З Вікіпедыя.
СІБІРСКІ КРАЙ, адміністрацыйная адзінка ў складзе РСФСР, якая была створана 25 траўня 1925 замест губерній, якія існавалі раней. Праіснаваў да 30 ліпеня 1930, калі быў падзелены на Усходне-Сібірскі край і Заходне-Сібірскі край.
Краявы цэнтр — горад Навасібірск. Плошча краю — 4220,9 тыс. км². Край быў падзелены на 19 акруг (Ачынская, Барабінская, Барнаульская, Бійская, Іркуцкая, Каменская, Канская, Кіренская, Краснаярская, Кузнецкая, Мінусинская, Навасібірская, Омская, Рубцоўская, Слаўгарадская, Тарская, Томская, Тулуноўская, Хакаская) і Айроцкую аўтаномную вобласць (цяпер Рэспубліка Алтай).