Сузор'е Змяя
З Вікіпедыя.
ЗМЯЯ [лац. Serpens], сузор'е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Адзінае сузор'е гэтай наменклатуры, якое складаецца з дзвюх, незвязаных частак нябеснай сферы, Галава Змяі (Serpens Caput) і Хвост Змяі (Serpens Cauda).
Азначэнні аб'ектаў: |
... Ser |
Колькасць зорак, |
108 (разам) |
Плошча і доля нябеснай сферы: |
636,9 кв.град. (1,544%) |
Назіраецца ў шыротах: |
Галава: 86°Пн – 64°Пд |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей.