Сафія Валадараўна
З Вікіпедыя.
Сафія Валадараўна (~1140 - 5 мая 1198), княжна менская, каралева Даніі.
Месца нараджэння невядомае, магчыма па-за межамі Полацкай зямлі, бацька Валадар Глебавіч, маці Рыкса Баляславаўна. 23 кастрычніка 1157 пабралася шлюбам з дацкім каралём Вальдэмарам. Магчыма, гэта было вынікам нейкага пагаднення паміж Даніяй і Полацкай зямлёй, бо ў той час Валадар быў менскім князем, а яго старэйшы брат Расціслаў полацкім.
Запісы пра гэты шлюб змяшчаюць летапісы 12 ст. — "Славянская хроніка" Арнольда з Любэка і "Граматыка Саксаў". Сафія прымала актыўны удзел у тагачасным грамадскім жыцці Даніі. У горадзе Калундборг Сафія пабудавала кафедральны сабор, які лічыцца адзінай сярэднявечнай царквой Скандынавіі, пабудаванай у візантыйскім стылі.
У Сафіі было два сыны і шэсць дачок. Яна перажыла свайго мужа і пахавана побач з ім у каралеўскай пахавальні горада горада Рынгстэд. Маецца два яе пазнейшыя партрэты (1580, 1757)
[правіць] Царква ў Калундборзе
[правіць] Нашчадкі
- Кнут VI
- Вальдэмар II
- Хелена
- Рыкса
- Сафія
- Маргарэт
- Марыя
- Інгеборг