See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Радаслаў Астроўскі — Вікіпедыя

Радаслаў Астроўскі

З Вікіпедыя.

Радаслаў АСТРОЎСКІ (25.10.(6.11.)1897, фальварак Заполле Слуцкага пав. — 17.10.1976), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, арганізатар Слуцкай беларускай гімназіі (1917), удзельнік слуцкага паўстання (1920), дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924–1936), у 1943 абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Скончыў гімназію ў Слуцку (1903), вучыўся ў Пецярбургскім і Дэрпцкім універсітэтах (1908—1913). Палітычны дзеяч у Слуцку і Менску (1917-1918), у 1920 г. — у арміі ген. Дзянікіна, пазней — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924-1936), паводле службовага распараджэння пераведзены ў Лодзь (восень 1936).

У лютым 1924 стаў адным з закладчыкаў праўрадавага Польска-беларускага таварыства, а пасля яго распаду — супрацоўнік КП(б)Б і КПЗБ, куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі; член кіраўніцтва Беларускай сялянска-работніцкай грамады і дырэктар Беларускага кааператыўнага банку ў Вільні, цераз які праходзілі з СССР грошы, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ (1925-1926); член КПЗБ (1926). У студзені 1927 арыштаваны і абвінавачаны па працэсе Грамады, у астрозе мяняе свае палітычныя погляды і робіцца арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928-1936).

Падчас нацысцкай акупацыі 1939-45 Астроўскі актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1941 вярнуўся ў Менск, працаваў там у цывільнай адміністрацыі. Затым быў бургамістрам у Бранску, Смаленску і Магілёве.

У 1943 Радаслаў Астроўскі стаў прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады, стварэнне якой было дазволена немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сімпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць Чырвонай Арміі. Хаця рада не мела асаблівых паўнамоцтваў, яна ў дазволеных межах кіравала некаторымі галінамі жыцця, напрыклад, адукацыяй.

Астроўскі быў адным з галоўных арганізатараў Другога Усебеларускага з'езду у 1944.

Пасля вайны — палітычны дзеяч на эміграцыі. Памёр у ЗША.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -