Пальёса
З Вікіпедыя.
Пальёса (галісійскае palloza), традыцыйны тып жылога збудавання з элементамі ўмацавання ў вёсках Галісіі (Іспанія). Пальёсы ўласцівыя пераважна для наваколля Сера-дос-Анкарэс (Serra dos Ancares).
[правіць] Гісторыя
Мяркуецца, што пальёсы ў Галісіі паходзяць ад старажытных кельцкіх збудаванняў, і выражаюць кельцкае паходжанне галісійцаў. Пальёсы будаваліся яшчэ ў Сярэднявеччы і ўжываліся як жытло яшчэ ў 1970-я гг.
Галісійская вёска Пьярнеда (Piornedo), вядомае сваімі пальёсамі, зараз цалкам ператворана ў этнаграфічны музей. Як узор - "Дом Сеста" - прыватны сямейны музей пальёсы, гаспадар якога сам апошнім нарадзіўся тут у 1964 годзе і жыў разам з сям'ёй да 1970-х гг.
[правіць] Канструкцыя
Канструкцыя каменная, форма ў плане круглая ці авальная. Дыяметр 10—20 м, вышыня — 4-5 м. Накрываецца канічнай страхою з саломы на драўляным каркасе, які прызначаўся для затрымання снегу. Будынак мае толькі адныя дзверы і не мае вокнаў (або мае вельмі малую аконную адтуліну).
Звычайна пальёса аднакамерная, але ў вялікіх будоўлях часам рабілі два пакоі - большы для жытла, меншы — для ўтрымання жывёлы.
- Галисийцы // Народы мира. Историко-этнографический справочник, М.: "Советская энциклопедия", 1988, С.130 (па-руску)
- Падрабязнае апісанне і планіроўка пальёсы (па-галісійску)
[правіць] У Сеціве
- Выявы і інфармацыя пра "Дом Сеста" ("Casa do Sesto") - прыватны сямейны музей у Пьярнеда (па-англійску, па-галісійску, па-іспанску)
- Выявы і інфармацыя пра этнаграфічны парк у Себрэйра (па-англійску, па-галісійску, па-іспанску)
- Турыстычная інфармацыя пра Лос-Анкарэс (па-англійску)