Нізіна
З Вікіпедыя.
Нізіна, нізінная раўніна: раўнінны ўчастак сушы, размешчаны не вышэй за 200 м над узроўнем мора.[1]
Прыкладамі нізін з'яўляюцца Амазонская, Ла-Плацкая, Інда-Гангская, Прыкаспійская; у Беларусі — Полацкая, Нёманская, Цэнтральна-Бярэзінская, Палеская.
- ↑ Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X С.192.