See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Міхайла Грамыка — Вікіпедыя

Міхайла Грамыка

З Вікіпедыя.

Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) ГРАМЫКА (31 кастрычніка (12 лістапада) 1885, в. Чорнае Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.) — 30 чэрвеня 1969, Хімкі Маскоўскай вобл.; Псеўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М.Г., Міх. Г.), беларускі празаік, паэт, геолаг, педагог.

У час вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў членам рэвалюцыйнага гуртка. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907. У 1911 скончыў Маскоўскі універсітэт. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі белерускіх уцекачоў "Беларускі гай". З 1921 у Мінску; выкладаў геалогію і мінералогію ў Белпедтэхнікуме і БДУ; працаваў у Інбелкульце, БелАН. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію. Аўтар падручнікаў па геаграфіі і мінералогіі. Браў удзел у пошуках нафты на Палессі. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, Чусаў Гарадок (1941-1945)). У 1945-1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках. Член СП Беларусі з 1965.

[правіць] Творы

  • Выбр. Мн., 1967;
  • Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987;
  • Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
  • Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
  • Дзве паэмы. Мн., 1927;
  • Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
  • Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).

Літ.:

Казека Я. Міхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975  Шушкевіч С. След на зямлі // Полымя. 1965, № 11  БП, т. 2  ЭГБ, т. 3.

[правіць] Крыніцы

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. - Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -