Людовік XIV
З Вікіпедыя.
Людовік XIV (5 верасня 1638 — 1 верасня 1715), названы пры нараджэнні Людовік-Дыёданэ ("Дадзены Богам"), пазней празваны Кароль-Сонца або Людовік Вялікі, трэці з дома Бурбонаў дынастыі Капетынгаў.
З 14 мая 1643 да сваёй смерці ён з'яўляўся каралём Францыі. Ён кіраваў Францыяй 72 гады, з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і еўрапейскім манархам, які кіраваў самы доўгі час.