Лешч
З Вікіпедыя.
ЛЕШЧ (лац.: Abramis brama) — рыба сямейства карпавых атраду карпападобных.
Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі. Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плынню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды. Даўжыня да 75 см, маса да 6 кг. Цела высокае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, спіна шаравата-зялёная. Спінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая, шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюскамі, раслінамі, маляўкі — планктонам. Аб'ект промыслу. Мяса нятлустае, вельмі касцістае, смакам нагадвае карпа. Можна варыць, гатаваць у жэле, смажыць (сатэ, або паніраваць).
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Лешч // Праект "Наша ежа"