Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі
З Вікіпедыя.
Канстанцін Іванавіч КЕРНАЖЫЦКІ (25 верасня (8 кастрычніка) 1902 — 28 лютага 1942), беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт.
Займаўся даследваннямі эканамічнай гісторыі Беларусі XVIII - пач. XX ст. Арыштаваны 11 снежня 1937. 14 мая 1939 асуджаны на 8 гадоў лагераў. Памёр у лагерным шпіталі ГУЛаг ў г. Канск Краснаярскага края. Рэабілітаваны 5 чэрвеня 1958.
[правіць] Творы
- Гаспадарка старостваў на Беларусі і экономічны стан іх насельніцтва ў другой палове ХVІІІ сталецьця // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Працы клясы гісторыі. Кн. 3. Т. 2. Менск, 1928;
- Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельіцтва з ХVІІ да пал. ХІХ ст. Менск, 1931;
- Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імпэрыялістычнай вайной. Менск, 1932; *Гаспадарка прыгоньнікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст.: (Да праблемы разлажэньня фэадалізму ў Беларусі). Менск, 1935.
- Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. 1. IX-XVIII ст. / Склалі: акадэмік В.К. Шчарбакоў, дацэнт К.І. Кернажыцкі і вучоны археограф Д. І. Даўгяла. Менск, 1936.