See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Зубр — Вікіпедыя

Зубр

З Вікіпедыя.

Зубр (лац.: Bison bonasus), еўрапейскі від з роду бізонаў атраду парнакапытных, рэдкая жывёла, якая знаходзіцца ў стане аднаўлення папуляцый.

[правіць] Асаблівасці біялогіі

Зубр — самае цяжкае і буйное з наземных млекакормячых на еўрапейскім кантыненце і апошні прадстаўнік дзікіх быкоў. Даўжыня цела - звыш да 3,5 м, вышыня ў карку - да 2 м, маса дасягае 1,2 т. Пярэдняя частка тулава масіўная за кошт гарба, галава адносна невялікая з парай серпападобных рагоў. Самкі драбнейшыя за самцоў. Поўсць у зубра адносна кароткая, зімой вельмі густая, бурая; на карку, шыі, падбародку доўгая, утварае грыву і бараду. У маладых цялят поўсць з чырвоным адценнем.

Палавой спеласці зубры дасягаюць у 3-4 гады. Самка нараджае пераважна 1 цяля. Жыве зубр 25-30 гадоў.

[правіць] Колькасць і рассяленне

Вынішчаны інтэнсіўным паляваннем чалавека зубр на пачатку ХХ ст. захаваўся ў Белавежскай пушчы і на Каўказе, але знік і ў гэтых мясцінах. Апошні зубр на волі быў забіты ў Польшчы у 1921. У заапарках шэрагу краін захавалася 56 жывёл.

Узнаўленне зубра праводзілася ў спецыяльных гадавальніках у Белавежскай пушчы, заапарках Еўропы, на Каўказе і інш.

Сёння выселеныя па спецыяльных праграмах з заапаркаў на прыроду папуляцыі зубра водзяцца ў Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і на Каўказе. У 1997 ў Беларусі налічвалася 386 зубраў, з іх 280 у Белавежскай пушчы.

У прыродзе зубры трымаюцца статкамі на чале з самкай. Жывуць у лісцевых і мяшаных лясах. У вясенне-летні перыяд зубры трымаюцца ў мясцінах з разнатраўем, увосень часта канцэнтруюцца ў дубровах. Зімой зубры кормяцца парасткамі і карой дрэў, трымаюцца паблізу спецыяльных падкормачных пляцовак.


Выява зубра на беларускіх рублях
Выява зубра на беларускіх рублях

Гл. таксама:

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -