Закамара
З Вікіпедыя.
Закама́ра у архітэктуры: паўкруглае завяршэнне сцяны будынку якое звычайна адпавядае форме ўнутранага скляпення.[1]
Архітэктурны элемент, уласцівы царкоўным будынкам, пераважна старажытнарускім храмам. Апроч закамараў канструкцыйнага характару, у рускай архітэктуры 16—17 ст. былі распаўсюджаныя закамары дэкарацыйнага характару — какошнікі.
- ↑ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.4. Графік — Зуйка / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. Без ISBN. С.474.