Дулебы
З Вікіпедыя.
ДУЛЕБЫ, славянскае племя, адно з самых старажытных славянскіх плямёнаў.
Частка дулебаў высялілася на землі суч. Беларусі з паўднёвага захаду, у выніку нашэсця авараў[1], магчыма, раней за дрыгавічоў, і асела ў сяр. цячэнні Бярэзіны, на р. Ольсе, іншая частка племя перайшла Дняпро і асела ў Пасожжы, на р. Дулепа. Часткі племя дасягнулі Пскоўшчыны і басейну Акі (у б. Тульскай губ.).
- ↑ Паводле А. А. Шахматава. [Ерм1990] С. 25.
[правіць] Крыніцы
- [Ерм1990] Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.