Горад мастацтваў і навук
З Вікіпедыя.
ГОРАД МАСТАЦТВАЎ І НАВУК (катал.: Ciutat de les Arts i les Ciencies, ісп.: Ciudad de las Artes y las Ciencias), архітэктурны комплекс з пяці будынкаў на асушаным дне ракі Турыя у горадзе Валенсія (Іспанія). Дызайн належыць валенсіянскаму архітэктару Сант'яга Калатрава, будаўніцтва пачалося ў 1996 годзе. Комплекс з'яўляецца адным з выбітных узораў сучаснай архітэктуры.
«Горад» складаецца з пяці будынкаў, якія звычайна завуцца па іх каталанскім назвам:
- El Palau de les Arts Reina Sofia — Оперны тэатр і сцэна для іншых тэатральных пастановак
- L'Hemisferic — Кінатэатр Imax, планетарый, тэатр лазерных пастановак
- L'Umbracle — Галерэя / сад
- El Museu de les Ciencies Principe Felipe — Навуковы музей
- L'Oceanografic — Акіянаграфічны парк на адкрытым паветры
Комплекс акружаны паркамі, ручаямі і басейнамі, гэтая тэрыторыя — папулярнае месца адпачынку жыхароў і госцяў горада, тут працуюць бары і кафэ.