Геалогія
З Вікіпедыя.
ГЕАЛОГІЯ [грэч. gē Зямля + logos вучэнне], комплекс навук аб складзе, будове і гісторыі развіцця зямной кары і больш глыбокіх сфер Зямлі. У склад геалогіі ўключаюцца:
- Агульная геалогія.
- Стратыграфія.
- Тэктоніка.
- Рэгіянальная геалогія.
- Гістарычная геалогія.
- Палеанталогія.
- Вулканалогія.
- Мінералогія.
- Петралогія.
- Літалогія.
- Вучэнне аб карысных выкапнях.
Асобную групу дысцыплін складаюць галіны прыкладанага значэння:
- Гідрагеалогія.
- Геакрыялогія.
- Інжынерная геалогія.
і інш.
Асобную групу дысцыплін складаюць кірункі геалогіі, якія з'явіліся на мяжы з іншымі навукамі:
- Геахімія.
- Петрахімія.
- Петрафізіка.
- Тэктанафізіка.
і інш.
Найбольш раннія геалагічныя даследванні ў Беларусі вядомы з канца 18 – пач. 19 ст.